28
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 40)
10.04.2013
ПРАВЕРКІ. Ва ўпраўленні райсельгасхарчу створаны ма-більныя групы, якія правераць узровень гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да веснавой пасяўной.
ТУКІ. Па стане на 9 красавіка пад яравую сяўбу ўнесена 678 тон дзеючага рэчыва калію, 11 тон — фосфару і 4 тоны азоту. Гэту работу вядуць 10 сельгаспрадпрыемстваў, у тым ліку ААТ “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі”, ЗАТ “Жыліхава” і інш.
ПАДКОРМКА. У ААТ “Ціміразеўскі” пачалася падкормка шматгадовых траў мінеральнымі ўгнаеннямі. Работы праведзены на 110 га, што складае 45% да плана.
ПРЫЗ. Вучань 11 класа ДУА “Бучацінская сярэдняя школа” Міхаіл Хацько быў адзначаны спецыяльным прызам як адораны сельскі школьнік па выніках завяршальнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
АКЦЫЯ. Адказныя работнікі райвыканкама, аддзела адукацыі, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС у рамках акцыі “Шчаслівае дзяцінства” наведваюць сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і дзе выхоўваюцца 156 дзяцей, з якіх 62 дашкольнікі.
СПЕЦАПЕРАЦЫЯ. З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх міліцыя грамадскай бяспекі і крымінальная міліцыя Капыльскага РАУС з 4 па 7 красавіка правяла спецыяльную аперацыю “Падлетак”.
НАГЛЯД. З 9 па 17 красавіка ў Капыльскім раёне, як і ў цэлым па рэспубліцы, у адносінах да асоб, якія маюць судзімасць, праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”.
Поделиться
Комментарии