Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Каб памяталі нашчадкі

18.03.2010
3-4 сакавіка на Капыльшчыне прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы краязнаўчы музей установы адукацыі па патрыятычным выхаванні, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Конкурс праводзіўся з мэтай пашырэння перадавога вопыту музейнай работы па патрыятычным выхаванні моладзі і насельніцтва, актывізацыі дзейнасці музеяў па ўдасканаленні працы з моладдзю, развіцці новых форм работы з наведвальнікамі, шырокім удзеле музеяў у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі. Узначальвала раённую камісію Ганчар К.М. – старшыня раённага Савета ветэранаў. Першае месца ў раённым конкурсе заняў краязнаўчы музей Слабадакучынскай СШ, другое месца прысуджана Цімкавіцкай СШ, трэцяе – Песачанскай. Раённы Савет ветэранаў заахвоціў пераможцаў грашовымі прэміямі,  адпаведна, І - 200, ІІ - 150, ІІІ - 100 тыс. руб., а аддзел адукацыі райвыканкама ўручыў Дыпломы. Членамі гісторыка-краязнаўчага гуртка «Патрыёты Радзімы» УА «Слабадакучынская ДАСШ» была прапанавана экскурсійная праграма «Вялікай Перамозе – 65».  Пад ціхае гучанне мелодыі песні «Жураўлі» Таццяна Дзенісюк расказала  аб настаўніках школы – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх быў адзначаны былы дырэктар школы, франтавік Іван Сцяпанавіч Трацэўскі, які прайшоў усю вайну ад Масквы да Прагі, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Трацэўскага ў 2005 г. было прысвоена школьнаму музею. Кацярына Баркоўская прадставіла экспазіцыю «Пісьмо з фронту». «Пісьмо з фронту» — гэта  апошні ліст, які 20-гадовым Лаўруковічам Міхаілам быў адпраўлены бацькам  у 1944 г. ”Прывітанне ад Міхаіла! – піша салдат. – Паведамляю вам, што я жыў і здароў і вам таго жадаю. У час абеду, як пачуў ад старшыны, што ад вас прыйшло пісьмо, дык адразу кінуў кацялок з ежай. Я вельмі смуткую, што прапалі без вестак два мае браты. Але нічога. Я са сваім ”Максімам” буду  помсціць фрыцам…” Ліст быў адпраўлены родным 28.10.1944 г. А праз тыдзень кулямётчык Лаўруковіч геройскі загінуў у Польшчы. Не ведаў салдат, што быў прадстаўлены да медаля «За адвагу». Далей Настасся Васілевіч і Вікторыя Коршук  азнаёмілі прысутных з экспазіцыяй «Памяць», дзе сабраны дакументы ветэрана вайны Змачынскага Віктара Юльянавіча: фотаздымкі, пасведчанні аб узнагародах, падзякі Сталіна. Андрэй Сянькевіч пазнаёміў з выставай, дзе сабрана зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны: кулямёт «Максім», вінтоўкі Мосіна, рэвальвер сістэмы «Наган» і інш. Сяргей Пратасевіч расказаў прысутным пра свайго прадзеда Зубовіча Франца Францавіча, які загінуў за тры дні да Перамогі пад Берлінам. Вольга Барташэвіч азнаёміла прысутных з народнымі промысламі Капыльшчыны, а Карына Шахновіч — з экспазіцыяй аб вядомым паэце А.Бабарэку. У канцы экскурсіі камісія ўбачыла прэзентацыю праекта «Салдаты Перамогі»: фота-здымкі і аўтабіяграфіі ўдзельнікаў вайны, адкрыццё помніка ў вёсцы Слабада-Кучынка. Перад вучнямі школы высту-піла ветэран педагагічнай працы Ч. Ф. Грыгаровіч, якая адзначыла высокі ўзровень патрыятычнага выхавання вучняў школы, пажадала і далей прадаўжаць эстафету патрыятычных спраў. Таццяна Дзенісюк, вучаніца 11 класа Слабадакучынскай СШ, член гуртка «Патрыёты Радзімы» Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей