Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Нашы Дашы

09.04.2013
[caption id="attachment_26049" align="alignleft" width="300" caption="Дар’я Юркевіч"][/caption] Удзельніцы нацыянальнай зборнай па біятлоне, якія ўваходзяць у так званую каманду Б (другі састаў), капылянкі Дар’я Юркевіч і Дар’я Несцерчык дастойна завяршылі “белы сезон” 2012-2013 года. На чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па біятлоне, што праходзіў з 14 па 19 сакавіка, нашы дзяўчаты дамінавалі на ўсіх дыстанцыях. У спрынце (7,5 км з двума агнявымі рубяжамі) Дар’я Юркевіч была самай хуткай, выйграўшы ў бліжэйшай саперніцы 56 секунд. Дар’я Несцерчык была тут толькі шостай, “зарабіўшы” на стойцы тры штрафныя кругі. Наступны дзень склаўся для капылянак вельмі добра. Гонка праследавання для Юркевіч, якая паказала нядрэнны ход па лыжні, прынесла чарговую перамогу, а Несцерчык на фінішы паказала другі вынік. Удача спрыяла нашым Дашам і ў змешанай эстафеце (дзве жанчыны + два мужчыны), дзе яны выступалі за Мінскую вобласць. Іх каманда таксама была лепшай. Асновай поспеху стала трапная стральба капыльскіх дзяўчат. Апошняя гонка сезона — масстарт — зноў прайшла пад дыктоўку маладых капыльскіх біятланістак. Дапусціўшы тры промахі, Дар’я Юркевіч здолела-такі паказаць лепшы вынік дня. Столькі ж незакрытых мішэней было і ў Дар’і Несцерчык, што не памяшала ёй падняцца на другую пры-ступку п’едэстала гонару. [caption id="attachment_26047" align="alignright" width="191" caption="Дар’я Несцерчык"][/caption] Як вядома, у 2014 годзе ў Сочы стартуе зімняя Алімпіяда. І, бясспрэчна, наперадзе ў капыльскіх біятланістак сур’ёзны падрыхтоўчы этап. Будзем спадзявацца, што на гэтым вялікім старце мы ўбачым і нашых “зорачак” біятлону. Сяргей ЛАЗОЎСКІ P. S. Выдатная школа біятлону працуе ў Капыльскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Яе ўдзельнікі заўсёды ў ліку мацнейшых спартсменаў вобласці, рэспублікі. Апошні рэспубліканскі старт, які адбыўся ў г. п. Плешчаніцы ў сярэдзіне сакавіка, стаў яскравым доказам гэтаму. У тройку мацнейшых юных спартсменаў ўваходзілі Алена Пятрыка, Паліна Вабішчэвіч, Святлана Пятрыка, Павел Паплаўскі і Антон Смольскі.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей