40
Дзеляцца запасамі кармоў
08.04.2013
У шэрагу гаспадарак раёна склалася няпростая сітуцыя з наяўнасцю травяністых кармоў. Як расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч, па стане на 1 красавіка ў шасці з іх сенажу і сіласу заставалася толькі на 5-6 дзён.
Таму, згодна з загадам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу № 21 ад 28 сакавіка 2013 года, сельгаспрадпрыемствы, якія маюць лішак кармоў, прадаюць іх у тыя гаспадаркі, дзе адчуваецца іх недахоп. Так, з ААТ “Капыльскае” сянаж паступае ў ААТ “Душава”, КСУП “Доктаравічы”, РСУП “С “Прамень”. Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Грозава-агра” дзеліцца сваімі запасамі з ААТ “Мажа-Агра” і “Праснакі”, кукурузны сілас з “Семежава” завозіцца ў ААТ “Малінава”.
“Жывёла галоднай не стаіць, — адзначае Віталь Аляксандравіч. — Тым не менш, пра поўнае выкананне заатэхнічных нормаў тут гаварыць нельга: сіласу не хапае і даводзіцца карміць жывёлу толькі сенажом, што адмоўна адбіваецца на прадукцыйнасці дойнага статка”.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии