Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

У цэнтры ўвагі — супрацьпажарная бяспека

07.04.2013
Пра вынікі  работы Капыльскага РАНС і суб’ектаў гаспадарання па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі Капыльскага раёна ішла размова на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Нягледзячы на тое, што гэта работа ў раёне праводзіцца на здавальняючым узроўні, аднак яна патрабуе ўдасканалення. Таму з улікам праблемных пытанняў, якія маюць месца, раённы выканаўчы камітэт прыняў адпаведнае рашэнне. Капыльскаму РАНС (В. В. Ільючык) і КУП “Капыльская ЖКГ” (Д. У. Дзямідчык) неабходна забяспечыць дакладнае ўзаемадзеянне ў пытаннях будаўніцтва і рамонту печаў у прыватным сектары, выкарыстоўваючы кадры муляроў, якія маюцца ў будаўнічых арганізацыях раёна. Кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, на балансе якіх знаходзіцца ведамаснае жыллё, неабходна да 1 чэрвеня 2013 года прывесці яго ў пажарабяспечны стан, а да 1 верасня — завяршыць работы па прывядзенні ў адпаведнасць з супрацьпажарнымі патрабаваннямі пячнога ацяплення, электраправодкі, а таксама па ўстаноўцы ў кожным жылым памяшканні аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка з вывадам сігналу на сігнальна-гукавыя ўстройствы, устанавіўшы пры гэтым кантроль за іх спраўным станам у далейшым. Да 15 красавіка (далей — па меры неабходнасці) патрэбна падаць у Капыльскі РАНС заяўкі на правя-дзенне работ па перазарадцы і праверцы першасных сродкаў пажаратушэння. Не пакінулі без увагі члены выканкама і пытанне знаходжання дзяцей пад наглядам, для чаго кіраўнікі пры наяўнасці ў арганізацыях і на прадпрыемствах работнікаў, якія вярнуліся з водпуску па доглядзе дзіцяці, павінны вывучаць, дзе і з кім застаюцца іх малышы, а пры неабходнасці — устанаўліваць зручны рэжым рабочага часу для такіх бацькоў. Даручана старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам КУП “Капыльская ЖКГ” Д. У. Дзямідчыку, Капыльскага ўчастка Слуцкай МРА “Энергазбыт” М. А. Рэксу выпрацаваць сістэму ўзаемадзеянняў па выяўленні і адключэнні ад лініі электраперадач домаўладанняў, у якіх працяглы час ніхто не пражывае, і абмежаваць туды доступ старонніх асоб. Было дадзена і шэраг іншых даручэнняў. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей