Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Сістэма ў рабоце дае рэзультат

04.04.2013
Днямі галоўныя зоаветспецыялісты сельгас-прадпрыемстваў Капыльшчыны сабраліся на нараду, каб больш дэталёва пазнаёміцца з работай жывёлагадоўчай галіны ААТ “Старыца-Агра” і КСУП “Грозава-агра”. [caption id="attachment_25927" align="aligncenter" width="443" caption="Тлумачэнні дае У. Рудакоўскі"][/caption] Сёння яшчэ не ўсе гаспадаркі могуць канстатаваць, што на іх фермах устаноўлены і ўжо паспяхова працуюць даільныя залы. Таму магчымасць на свае вочы ўбачыць, як гэты працэс арганізаваны ў “Старыцы-Агра”, адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна, была вельмі дарэчы. Асабліва для тых спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны, якія па-сапраўднаму перажываюць за вынікі сваёй працы. На жаль, лічбы, якія зафіксавалі раённыя зводкі, часта гавораць пра іншае. Усе намаганні (калі яны былі!) перакрэсліваюць “мінусы”, што стаяць насупраць калонак з паказчыкамі. За невялікім выключэннем, гаспадаркі паказваюць меншыя надоі ад адной каровы, чым гэта было летась. Знізілі валавую вытворчасць малака 10 сельгаспрадпрыемстваў — іх работа была разгле-джана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, і кіраўнікі,  і, адпаведна, спецыялісты, атрымалі спагнанне. Такая ж сітуацыя з рэалізацыяй малака і яго таварнасцю. Што хаваецца за гэтымі фактамі? Прафесіянальная непісьменнасць, нежаданне або няўменне працаваць са сваімі падначаленымі ці элементарная лянота? Ва ўсякім разе, падчас наведвання малочнатаварных фермаў “Старыцы-Агра” ў руках толькі аднаго з удзель-нікаў семінара давялося ўбачыць блакнот, куды жанчына скрупулёзна занатоўвала пачутае ад кіраўніка гаспадаркі Уладзіміра Рудакоўскага і намесніка дырэктара па жывёлагадоўлі Руслана Андрыянца. Астатнія, відаць, вельмі ўпэўнены ў сваім прафесіяналізме і выдатнай памяці… А павучыцца сапраўды было чаму. Як расказаў Уладзімір Анатольевіч, сёння на чатырох фермах сельгаспрадпрыемства (з пяці) устаноўлены даільныя залы, і ўсе яны ад розных вытворцаў. Безумоўна, самую вялікую цікавасць выклікала МТФ “Садкі”, дзе была праведзена рэканструкцыя і зманціравана монарэльса — даільнае абсталяванне фірмы “Дэ Лаваль”. Сюды будуць ставіцца толькі цялушкі (іх ужо 80, з якіх сем расцяліліся), раздойваннем якіх займуцца дзве даяркі. Усяго ж ферма (разам з цэхам сухастою) разлічана на 200 галоў. Для жывёлаводаў створаны цудоўныя ўмовы работы, зманціравана сучаснае халадзільнае абсталяванне і гноевыдаленне (дэльта-скрэперная ўстаноўка). Як і на ўсіх МТФ гаспадаркі жывёла корміцца кармасумессю — працуе кормараздатчык. Удзельнікі семінара наведалі і іншыя малочнатаварныя фермы адкрытага акцыянернага таварыства — “Старыца”, “Бадзяжы”, “Андросаўшчына”. І ўсюды засталіся толькі самыя лепшыя ўражанні: чыстая, дагледжаная жывёла, светлыя прасторныя памяшканні, добрыя ўмовы для працы і быту жывёлаводаў. Адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч і такую акалічнасць, якая ўласціва рабоце жывёлагадоўчай галіны ААТ “Старыца-Агра”, як арганізацыя трохразовага даення кароў. “На жаль, у раёне такіх гаспадарак не больш за 25%”, — з прыкрасцю канстатаваў Віталь Аляксандравіч. — Адсюль і наша малако, і нашы рэзультаты”. Прадоўжыўся семінар наведваннем МТФ “Папоўцы” КСУП “Грозава-агра”, дзе яго ўдзельнікаў ужо чакаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рыбак. На гэтай ферме таксама ўласнымі сіламі праводзілася рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Як расказаў Аляксандр Валянцінавіч, сюды было ўкладзена 1 млрд 700 млн рублёў уласных сродкаў, і, як упэўнены кіраўнік, затраты былі вартыя таго. У рэканструяваным памяшканні будзе знаходзіцца 180-200 галоў (ставяць толькі цялушак). Іх даенне праводзіцца на ўстаноўцы, якая нечым нагадвае монарэльсу з Садкоў (толькі ва ўкарочаным варыянце). Створаны вельмі добрыя ўмовы для жывёлаводаў. Пазнаёміліся ўдзельнікі семінара і з арганізацыяй вырошчвання маладняку ў гаспадарцы. Тут быў пабудаваны прафілакторый, дзе працуюць дзве цялятніцы. Гэта дазволіла значна палепшыць сітуацыю з захаванасцю цялят. Магчыма, станоўча паўплываў на рэзультат работы і памер заработнай платы, якую атрым-ліваюць цялятніцы. Як паведаміла галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Валянціна Тарасевіч, за люты яна склала каля 12 млн рублёў. Значыць, ёсць непасрэдная зацікаўленасць жывёлаводаў у выніках сваёй працы… На пленарным пасяджэнні размова ішла пра рэзультатыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны раёна за пяць месяцаў зімова-стойлавага перыяду. Былі названы сельгаспрадпрыемствы, дзе вынікі можна ахарактарызаваць як нездавальняючыя. Асабліва трывожыць спецыялістаў райсельгасхарчу становішча з аднаўленнем і захаванасцю статкаў, якасцю і наяўнасцю кармоў. Шмат прэтэнзій і па якасці рэалізуемай прадукцыі. Як вывад — у большасці гаспадарак няма сістэмы ў рабоце ўсіх падраздзяленняў галіны. Была закранута таксама тэма падрыхтоўкі да летне-пашавага перыяду ўтрымання жывёлы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей