Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Юшкевіч (на здымку справа) на мінулым тыдні правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.
Да намесніка губернатара звярнуўся старшыня кааператыва “Агеньчык-2011” па газіфікацыі в. Чарнагубава Казімір Міхайлоўскі. Заяўнік цікавіўся, якім чынам можна атрымаць фінансавую дапамогу на пракладку газаправода ў іх населеным пункце. Аляксандр Мікалаевіч дэталёва вывучыў хвалюючае пытанне. Сумесна са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Жданенем і начальнікам ІБКУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва-Капыль” Сяргеем Цімашэнкам дадзены грунтоўныя тлумачэнні.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии