Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Зiмовы перыяд. Па малаку — правальны

03.04.2013
На чарговым пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны вынікі работы па вытворчасці малака, аднаўленні статка ў зімова-стойлавым перыядзе 2012-2013 гг. і падрыхтоўцы да летне-пашавага сезону. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк праінфармавала членаў выканкама і запрошаных на пасяджэнне кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў аб становішчы, якое склалалася за названы перыяд у жывёлагадоўчай галіне раёна. Было адзначана, што выкананне прагнозных паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў супастаўных цэнах склала 106,5% пры заданні 108,5%. Толькі сем сельгаспрадпрыемстваў справіліся з даве-дзеным заданнем. Не дасягнулі ўзроўню стойлавага перыяду 2011-2012 гг. ф-л “В. Раёўка” (80,3%), КСУП “С “Лясное” (94,8%), КСУП “Грозава-агра” (95,2%), СГФ “Браткава” (98,1%), ААТ “Праснакі” (98,5%), ААТ “Мажа-Агра” (98,8%), СГФ “Руднае” (98,9%). Не радуе кіраўніцтва ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і карціна, якая склалася па выніках першых двух месяцаў бягучага года: даведзенае заданне выканана на 103,1% замест неабходных 107%, з ім справіліся толькі пяць гаспадарак. Дзевяццю гаспадаркамі не дасягнуты нават узровень студзеня-лютага 2012 года: найбольшае адставанне дапусцілі практычна тыя ж гаспадаркі — ф-л “В. Раёўка” (76,2%), КСУП “Грозава-агра” (92,8%), ААТ “Мажа-Агра” (93,1%), ААТ “Праснакі” (93,5%). Як паведаміла Ірына Мікалаеўна, па стане на 1 сакавіка 2013 года ў сельгасарганізацыях маецца 57 059 галоў буйной рагатай жывёлы (на 1958 больш, чым летась). Дапушчана зніжэнне пагалоўя ў пяці гаспадарках: найбольш у ААТ “Капыльскае” і КСУП “С  “Лясное”  —  па  100   галоў,  ф-ле “В. Раёўка” — 34 галавы. Заданне па пагалоўі на выхадзе не выканана на 108 галоў. Не самым лепшым чынам складваецца сітуацыя з цялушкамі, якіх маецца 21 924 галавы (“плюс” 323). Аднак на 100 кароў атрымана толькі па 104 цялушкі пры нарматыве 125. Налічваецца 50 075 галоў свіней, што на 3109 галоў больш, чым у 2012 годзе, зніжэнне пагалоўя дапушчана толькі чатырма арганізацыямі. Расказала Ірына Кісляк і пра вытворчасць малака. Так, за пяць месяцаў зімова-стойлавага перыяду атрымана 34815,3 тоны малака, што складае 102,6% да мінулага аналагічнага перыяду. Валавую вытворчасць малака знізілі пяць сельгасарганізацый: СГФ “В. Раёўка” (76%), КСУП “С “Лясное” (86,1%),  КСУП “Грозава-агра”  (91,1%), ААТ “Капыльскае” (95,9%), КСУП “Доктаравічы” (99,1%). За два месяцы бягучага года атрымана 14259,5 тоны малака — 98,6% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Сярэдні надой ад адной каровы — 681 кг (“мінус” 57 кг). Скарацілася і рэалізацыя малака па ўсіх каналах збыту і склала 12296,4 тоны, або 95%. Таварнасць малака — 86,2% пры заданні не менш за 90%. У чатырох гаспадарках — КСУП “Доктаравічы”, СГФ “Крыніца”, КСУП “С “Лясное” і ААТ “Праснакі” — яна не дасягнула і 80%. Была прааналізавана і якасць малака. Так, гатункам “Экстра” на пера-працоўчае прадпрыемства было здадзена 36,3% прадукцыі, вышэйшым — 40,9%, першым — 17,4 %, другім — 5,4%. Сама болей малака другім  гатункам  паступіла  з  ф-ла “В. Раёўка” (56,8%), СГФ “Крыніца” (29,9%), КСУП “С “Лясное” (26,3%), ААТ “Малінава” (21,1%). Назвала Ірына Кісляк асноўныя, па яе меркаванні, прычыны невыканання задання: кармленне дойнага статка няякаснымі кармамі, скарачэнне ацёлаў кароў і цялушак, выбыццё кароў з асноўнага статка. Дарэчы, вытворчасць ялавічыны і свініны ў аналізуемым перыядзе не скарацілася. Раённы выканаўчы камітэт прызнаў работу ўпраўлення райсель-гасхарчу па вытворчасці малака і аднаўленні статка за пяць месяцаў зімова-стойлавага перыяду 2012-2013 гг. недастатковай, па аднаўленні статка  — нездавальняючай. Да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы з пазбаўленнем 100% дадатковай аплаты за сакавік 2013 года прыцягнуты кіраўнікі А. В. Рыбак (КСУП “Грозава-агра”), У. У. Дземянкоў (КСУП “Доктаравічы”), Л. П. Станіслаўчык (КСУП “С “Лясное”),  Р. А. Сухаверх  (ААТ  “Праснакі”),  А. Ч.  Кажура  (СГФ  “Крыніца”), М.  М.  Гурыновіч  (ААТ  “Мажа-Агра”),  Д. У.  Юха (РСУП  “С  “Прамень”), М. М. Байраш (ААТ “Душава”) — за зніжэнне аб’ёму валавой прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці за студзень-люты 2013 года. Будуць пакараны і спецыялісты названых гаспадарак. У дырэкцыю РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” будзе накіравана хадайніцтва аб аб’яўленні заўвагі дырэктару філіяла “Капыльская райплемстанцыя” В. М. Александровіч — за прыніжаны кантроль за пытаннямі аднаўлення статка ў сельгасарганізацыях раёна на працягу зімова-стойлавага перыяду 2012-2013 гг. і студзень-люты 2013 г. Даручана кіраўнікам усіх гаспадарак раёна забяспечыць выкананне даведзеных заданняў па вытворчасці малака і аднаўленні статка да завяршэння зімова-стойлавага перыяду 2012-2013 гг., прыняць вычарпальныя меры па набыцці насення траў для стварэння шматкампанентных пашаў з разліку 30 сотак на адну галаву дойнага статка. Неабходна забяспечыць своечасовы пераход жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне, а ў мэтах павелічэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы — арганізаваць закуп маладняку ў насельніцтва згодна з дагаворамі кантрактацыі. Падрыхтавала  Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей