Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

На контроле - экономия и бережливость

17.08.2010

На ліпеньскім пасяджэнні райвыканкама разгледжаны ход выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 ад 14 чэрвеня 2007 года “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” за 6 месяцаў бягучага  года.

Паводле інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Алы Раманоўскай, па вы-ніках работы за І паўгоддзе 2010 года спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў у параўнанні з мінулым годам у цэлым па раёне павялічылася на 1397 т умоўнага паліва. Пры тэмпе росту прамысловай прадукцыі 108%, тэмп росту паліўна-энергетычных рэсурсаў склаў 110,4%, паказчык па энергазберажэнні склаў плюс 1,6% пры прагнозным мінус 10%, энергаёмістасць прадукцыі склала плюс 1,5%.

Не забяспечылі выкананне прагнознага паказчыка 34 арганізацыі, у тым ліку 1 прамысловая, 15 – сельскагаспадарчых, 1 – будаўнічая, 9 – бюджэтных, 8 – іншых.

Пры заданні павелічэння мясцовых відаў паліва на 200 т умоўнага паліва, спажыванне знізілася на 108 т умоўнага паліва, у тым ліку арганізацыі павялічылі на 606 т ум. п., насельніцтва знізіла спажыванне на 714 т ум. п. Недастатковая работа па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва праведзена КУП “Капыльская ЖКГ”.

Капыльскі філіял ДП “Мінаблпаліва” выканаў заданне па рэалізацыі паліўных брыкетаў на 98%, дроў – на 153,4%. Забяспечана палівам 1000 домаўладанняў пры плане 1060. Выбарка фондаў торфабрыкетных прадпрыемстваў склала 94,7%.

ДЛГУ “Капыльскі лясгас” знізіў рэалізацыю дроў насельніцтву да ўзроўню 2009 года на 642 т ум. п., пры заданні павялічыць на 300 т ум. п.

Раённы выканаўчы камітэт у сваім рашэнні абавязаў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна прыняць вычарпальныя меры для выканання прагнозных паказчыкаў па энергазберажэнні.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей