Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Па старых вуліцах Капыля

01.04.2013
– так называецца новы праект, які рэдакцыя газеты “Слава працы” распачынае сумесна з раённым краязнаўчым музеем. І адразу звяртаемся да вас, паважаныя чытачы: калі маецефотаздымкі, якія сведчаць аб гісторыі якой-небудзь вуліцы ці дома, дасылайце ў рэдакцыю ці музей. Самыя цікавыя будуць надрукаваны ў нашым праекце. Крыху з гісторыі [caption id="attachment_25859" align="aligncenter" width="443" caption="Замкавая гара"][/caption] Тэрыторыя сучаснага цэнтра горада – цэнтральная плошча, якая цяпер носіць імя Леніна. Навакольныя кварталы і вуліцы актыўна пачалі развівацца толькі з XVI ст. Узаемадзеянне забудовы горада і замка вельмі разнастайнае, візуальныя сувязі неардынарныя, а з другога боку – вельмі простыя. Паніжэнне даліны ракі дало выдатную магчымасць для фарміравання розных планаў забудовы, зручнага яе агляду. Ні пра якую рэгулярнасць планіроўкі цэнтральнай часткі старажытнага горада гаворкі не ішло. Галоўнае – непрыступнасць. Цікава, што адно з народных паданняў, якое распавядае пра гісторыю ўзнікнення Капыля, сведчыць: “Капыль цягнуўся на пятнаццаць вёрст”. Найважнейшым кампазіцыйным акцэнтам нашага горада працягвае заставацца ўзнёслы масіў замчышча з выразна выяўленымі схіламі. Дарэчы, у Капылі ў 1897 г. існавалі піваварны завод, два млыны. У 1926 г. – быў сыраварны і цагельны заводы, швейная і ганчарная арцелі. Як і раней, зараз асаблівасць Капыля ў тым, што яго па дыяганалі на дзве часткі дзеліць рака Каменка. Учора і сёння архітэктуры [caption id="attachment_25860" align="aligncenter" width="443" caption="Спаса-Узнясенская царква ў г. Капылі"][/caption] Цяпер склалася сітуацыя, пры якой насып Замкавай гары і яе стромкія схілы шмат у чым змякчаюць  досыць простыя (нават для ўскрайкавага мікрараёна) рашэнні, навязаныя цэнтру горада ў 70-я гады ХХ ст. Таму земляны насып, які не мае абсалютна ніякага практычнага значэння, па-ранейшаму любімы ўсімі намі. На жаль, аб’ектаў архітэктуры, якія маглі б сведчыць пра нараджэнне горада, няма. Сёння самы старажытны будынак – Спаса-Узнясенская царква, пабудаваная ў 1866 г. у тыповым для таго часу эклектычным стылі з бутавага камення з абтынкаванымі і пабеленымі дэталямі. Уцалеў шэраг тыповых гандлёвых будынкаў канца ХІХ– пачатку ХХ ст. на цэнтральнай, некалі Рыначнай плошчы. З успамінаў былога галоўнага архітэктара г. Капыля Уладзіміра Чарняўскага: “Я прыехаў у капыль у 1984 годзе. Звярнуў увагу на тое, што ўнікальныя старыя будынкі ў цэнтры горада планавалася знесці, а на іх месцы пабудаваць 60-кватэрны пяціпавярховы жылы дом. Пачаў пераконваць кіраўніцтва раёна: маўляў, гораду больш за сем стагоддзяў, а ў выніку нічога старадаўняга ў ім не застанецца. І сітуацыя змянілася. У рабоце прынялі ўдзел спецыялісты БелНДІ горадабудаўніцтва. Іх праект прадугледжваў мансардныя надбудовы над даўнімі дамамі, але падмуркі апынуліся слабыя. Прыйшлося адмовіцца ад такога варыянта. Дарэчы, усё зрабілі сваімі сіламі: за работу адказвалі ведамствы, на чыім балансе знаходзіліся аб’екты. У тыя ж гады аднавілі і царкву, дзе быў склад ЖКГ. Пазней пабудавалі касцёл, упісаўшы яго ў мясцовы ландшафт. Атрымаўся прыгожы цэнтр, ды і горад застаўся з помнікамі мінулых стагоддзяў”. Мінулае і сучаснасць побач [caption id="attachment_25865" align="aligncenter" width="448" caption="Былы касцёл Святых Пятра і Паўла"][/caption] У гэтым нумары мы змяшчаем фотаздымак былога касцёла святых Пятра і Паўла, на месцы якога зараз знаходзіцца рэстаран “Колас”. У Капылі першы драўляны касцёл святых Пятра і Паўла быў узведзены ў 1439 годзе сынам Жыгімонта Кейстутавіча – літоўскім намеснікам Міхаілам. У 1856 годзе пажар знішчыў святыню, і на яе месцы ўжо праз тры гады быў узведзены новы мураваны касцёл: вялікая двухвежавая базіліка ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. 3 архіўных дакументаў вядома, што ў 1912 годзе парафія налічвала каля чатырох тысяч вернікаў. Аднак у канцы 30-х гадоў касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся пад розныя мэты:  у  ім  было сховішча, канюшні і г. д. Па ўспамінах капыльскіх старажылаў, падчас Вялікай Айчыннай вайны касцёл XIX ст. быў прыстасаваны немцамі пад стайню. Пасля бамбёжкі будынак выгараў знутры, засталіся толькі муры, якія прастаялі да сярэдзіны 50-х гадоў. Напрыканцы 60-х і ад іх мала што засталося, цэглу расцягнулі. Застаўся толькі падмурак, на якім сёння стаіць рэстаран «Колас». Ёсць звесткі, што касцёл Святых Пятра і Паўла быў дзеючым да 1935 года, і яшчэ жывуць людзі, якіх хрысцілі ў гэтым храме. [caption id="attachment_25864" align="aligncenter" width="443" caption="Рэстаран «Колас» на падмурку былога касцёла"][/caption] У 2001 годзе вернікі атрымалі дазвол на пабудову новай святыні. У хуткім часе былі ўзве-дзены муры новага будынка, які вельмі прыгожа ўпісваецца ў мясцовы ландшафт, адкрываючы панараму горада перад уездам з Мінска. [caption id="attachment_25866" align="aligncenter" width="443" caption="Касцёл Святых Пятра і Паўла сёння"][/caption] Старонку падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА. Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей