Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Дабра і шчасця вам!

30.03.2013
З глыбокай верай у сэрцы, з надзеяй на жыццё вечнае спяшаюся вітаць Вас, сапраўдных вернікаў Рымска-каталіцкага Касцёла (Царквы), радасным  воклічам “Хрыстос Уваскрос!” і жадаю, каб Добры Бог падтрымліваў Вас у кожную хвіліну жыцця, узмацняючы Вас духоўна і фізічна, натхняючы на новы плён працы.Віншаванне са святам Вялікадня накіроўваю ў вельмі трапяткі для ўсяе каталіцкай супольнасці час, калі погляды свету скіраваны на Каталіцкую Царкву (Касцёл), на новага кіраўніка Святога Пасаду папу Францішка. Молімся за яго, Пятра нашага бурлівага часу, з перакананнем, што толькі Божае можа змяніць свет да лепшай будучыні. Звяртаюся таксама і да вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы: няхай Бог спашле ласку вытрываць у духоўных змаганнях, якія вядзеце ў нядаўна распачатым Вамі Вялікім Посце, і з яшчэ большай радасцю (бо ўжо трошкі цяплей будзе) сустрэць Найвялікшае Свята ўсяго хрысціянскага свету. З добрымі пажаданнямі звяртаюся да ўсіх капылянаў: памятайце: ва ўсіх добрых пачынаннях сапраўдныя хрысціяне заўсёды будуць побач, каб дапамагчы, падтрымаць, быць салідарным. Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос! Аляксандр Тарасевіч, Святар прыхода св.св. Пятра і Паўла ў Капылі   Парадак   святочных  богаслужэнняў у  касцёле  Святых  Пятра  і  Паўла ў Капылі 30 сакавіка - ВЯЛІКАЯ субота.  Асвячэнне велікоднай ежы будзе ў 10.00, 12.00, 14.00, 16.00 і 18.00 (пасля пасвячэння можна будзе прыступіць да споведзі), а таксама пасля Пасхальнай Вігіліі і рэзурэкцыйнай Св. Імшы. У 20.00 пачнецца ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ. 31 сакавіка - ПАСХАЛЬНАЯ НЯДЗЕЛЯ. РЭЗУРЭКЦЫЯ І СВ. ІМША пачнуцца ў 7.00. СВ. ІМША - 12.00.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей