30 сакавіка, 13 і 27 красавіка ў г. Мінску, вул. Прытыцкага, д. 27 (плошча Лядовага палаца), пройдуць абласныя кірмашы.
Яны праводзяцца з мэтай павелічэння рэалізацыі прадукцыі, якую вырабляюць арганізацыі і прадпрыемствы Мінскай вобласці, а таксама для найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельгаспрадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі і прамысловымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельгасінвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
Комментарии