Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Сустрэчы з калектывамі

26.03.2013
Чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама адбыліся ў мінулы чацвер. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк сустрэлася з працоўным калектывам РСУП “Бабоўня”, а намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская – раённага вузла электрасувязі. У дзелавой абстаноўцы прайшла сустрэча групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд з калектывам ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Прысутныя не толькі даведаліся пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, але і змаглі прыняць удзел у адкрытым дыялогу па вырашэнні хвалюючых пытанняў. Як заўсёды, большасць з іх была да жыллёва-камунальнай службы. Датычыліся яны работы сантэхнікаў, прыбіральшчыкаў, дворнікаў, гарачага водазабеспячэння, збору смецця. Таксама былі выказаны прапановы па медыцынскім абслугоўванні, пашырэнні асартыменту тавараў у некаторых магазінах райспажыўтаварыства і па барацьбе з распіццём спіртных напіткаў у грамадскіх месцах. Усе пытанні і прапановы прыняты для вырашэння зацікаўленымі структурамі.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей