Працягваецца круглагадовая спартакіяда калектываў фізічнай культуры раёна. Дзевяць відаў праграмы павінны выявіць мацнейшыя сельскія і гарадскія спартыўныя каманды.

У сельскіх аматараў спорту адбыліся два віды — міні-футбол і валейбол. Сярод футбольных мацнейшай аказалася дружына ЗАТ “Жыліхава”. У барацьбе за першае месца ім саступіла каманда ААТ “Капыльскае”. У яе – другое месца. Трэцяя прыступка п’едэстала гонару засталася за СГФ “Браткава”. У валейбольных “баталіях” пераможцамі выйшлі аматары спорту з ААТ “Суворава-Агра”. Каманда ААТ “Мажа-Агра” заняла другое, а “Прагрэс 2010” — трэцяе месцы.
У спартакіядзе гарадскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў пакуль адбыўся толькі адзін від праграмы — валейбол. Усе сустрэчы турніру ўпэўнена правялі валейбалісты СТАА “БетонБокс” і не пакінулі ніводнага шансу сапернікам. Другое месца занялі прадстаўнікі ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, а трэцяе дасталося аматарам спорту КУП “Капыльская ЖКГ”.
30–31 сакавіка гарадскія каманды прымуць удзел у наступным відзе праграмы — міні-футболе.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: падчас спаборніцтваў.
Фота аўтара
Комментарии