Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Чароўныя фарбы Марыі Кубрак

21.03.2013
Ствараць свет прыгажосці вакол сябе, для сябе – што можа быць больш цудоўным? Марыя Кубрак – імя юнай мастачкі, навучэнкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, чые творы ўжо знайшлі і працягваюць знаходзіць сваіх прыхільнікаў не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. [caption id="attachment_25613" align="aligncenter" width="440" caption="Марыя Кубрак і яе творы."][/caption] Вось яна, прыгожая дзяўчынка са сціплай усмешкай, бярэ ў руку аловак, і на аркушы паперы з’яўляюцца дрэвы і кветкі, аблокі і птушкі. І ад атрыманага твора асалоду адчувае не толькі мастачка, але і гледачы. Дарэчы, прыгожыя малюнкі Марыі былі выстаўлены ў гімназіі № 1 г. Капыля, дзе ў 10 “Б” класе вучыцца дзяўчынка. Прыгажосць прыроды, якой яе ўбачыла мастачка, па-сапраўднаму захапіла юнакоў і дзяўчат. Вось старая хатка, якая прытулілася на вуліцы Ручаёвай. А гэта, бачыце, наша капыльскае возера, але пад пэндзлікам Марыі яно атрымалася незвычайна-чароўным. Купалы царквы нібы  зіхацяць рознакаляровымі самацветамі. У свет мастацтва Марыя прыйшла ўсяго тры гады таму. Менавіта слова матулі (дарэчы, яна працуе настаўніцай гісторыі ў гімназіі і з’яўляецца першым крытыкам і аматарам малюнкаў), якая заўважыла творчыя здольнасці дачкі, дапамагло дзяўчынцы зрабіць рашучы крок у выяўленчае мастацтва. І зараз, дзякуючы педагагічнаму таленту выкладчыка ДШМ Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч, імя Марыі Кубрак гучыць па-даросламу сур’ёзна. За такі невялікі час у скарбонцы Марыі ўжо ёсць Дыплом за ўдзел у ХІІІ абласным конкурсе-пленэры юных мастакоў “Фарбы роднай зямлі”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Рэпрадукцыі яе твораў былі надрукаваны ў зборніку, які выйшаў па выніках гэтага мерапрыемства. Таксама  творчасць дзяўчынкі адзначана Падзякай Дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за актыўны ўдзел у справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Капыльшчыны, Дыпломам І ступені за актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Малюнкі ў якасці падарункаў знаходзяць месца ў сяброў і сваякоў. А заняткі з фарбамі і алоўкамі развіваюць густ, дапамагаюць фарміраваць стыль. Маляванне для Марыі – гэта захапленне, але захапленне, дзякуючы якому на палатне яе навакольнага свету з’яўляюцца новыя фарбы, сугучныя думкам і пачуццям дзяўчынкі. Дзіяна ТКАЧЭНКА НА ЗДЫМКУ: Марыя Кубрак і яе творы. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей