Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

88

Мы — грамадзяне Беларусі

20.03.2013
З 11 па 15 сакавіка ў раёне, як і ўвогуле па краіне, праходзіла традыцыйная патрыятычная акцыя  “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Па ініцыятыве аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС, райкама ГА “БРСМ”, аддзела па справах моладзі пры падтрымцы райвыканкама ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся заключны этап мерапрыемства. Як заўсёды, на ўрачыстасць былі запрошаны юнакі і дзяўчаты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, спорце, творчасці, з’яўляюцца актывістамі ў школьным жыцці, раённых мерапрыемствах. Віншаванні юныя грамадзяне ў гэты дзень прымалі ад старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Алега Осіпава, начальніка аддзела па справах моладзі Наталлі Гарбацэвіч, намесніка начальніка аддзела адукацыі Алены Міхайлоўскай, старшыні суда Капыльскага раёна Таццяны Карпучок, першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава, члена прэзідыума райсавета ветэранаў Чаславы Грыгаровіч. Разам з дакументам юныя грамадзяне таксама атрымалі кнігу «Я – грама- дзянін Рэспублікі Беларусь». У гэты ж дзень урачыстая сустрэча адбылася і ў г. Нясвіжы, дзе сярод запрошаных была капылянка, вучаніца сярэдняй школы №2 г. Капыля Дар’я Маліноўская. Уручэнне пашпартоў адбылося ў Нясвіжскім палаца-паркавым ансамблі, дзе Дар’я і 22 юныя жыхары сталічнай вобласці атрымалі пашпарты з рук старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: удзельнікі мерапрыемства. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей