Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Пра будаўніцтва і не толькі...

18.03.2013
Падчас прамой лініі з начальнікам ІБКУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва – Капыль” Сяргеем Цімашэнкам паступіла няшмат пытанняў. Але некаторыя з іх былі зададзены напярэдадні. На найбольш хвалюючыя Сяргей Пятровіч даў адказы. Газіфікацыя У 2012 годзе на газіфікацыю жыллёвага фонду грамадзян раёну было выдзелена 409 млн рублёў, якія поўнасцю асвоены. Атрымалі магчымасць карыстацца блакітным палівам члены кааператываў “Пясочнае-газ”, “Цімкаўляначка-2011”, “Таварыства па газіфікацыі вул. 17-га па-гранатрада ў аг. Цімкавічы”. Завершаны праектныя работы па “Сябрах”, “Рэху”, “Старыцы-газ”. На 2013 год на газіфікацыю вы-дзелена 1 млрд 210 млн рублёў. Гэтай сумы павінна хапіць на заканчэнне работ па падвядзенні  газу па кааператывах “Рэха”, “Сябры”, “Суседзі”. Астатнія сродкі будуць накіраваны на праектныя работы па газіфікацыі жыллёвага фонду, які эксплуатуецца грамадзянамі, згодна з чаргой, зацверджанай рашэннем Капыльскага райвыканкама. Распрацоўваецца дакументацыя па збожжасушыльным комплексе ў ААТ “Старыца-Агра” (у 2012 г. быў здадзены такі ж комплекс у КСУП “Доктаравічы”). Жыллёвае будаўніцтва План па ўводзе жылля ў раёне сёлета складае 7000 кв. м. На вёсцы павінны быць здадзены 14 дамоў у аг. Старыца, Семежава, Пацейкі, Жыліхава і в. Сма-лічы. У горадзе запланавана ўвесці ў строй два жыллёва-будаўнічыя кааператывы на 76 кватэр і 16-кватэрны дом сацыяльнага карыстання, які ўзводзіць Капыльскае РБУ па вул. Партызанскай за сваёй базай. Побач пачнецца будаўніцтва  кааператыва “Вясна-2011”. Калі не будзе асаблівых перабояў з фінансаваннем крэдытнымі рэсурсамі банка і асабліва ўласнымі сродкамі забудоўшчыкаў, то летам будзе здадзены ЖБК “Сонечны” па вул. Цімкавіцкай. Рэканструкцыя фермаў У асноўным будаўнічыя арганізацыі раёна зараз заняты на рэканструкцыі фермаў, будаўніцтве даільных блокаў і залаў. Пераходнымі з мінулага года засталіся аб’екты ў ААТ “Мажа-Агра”, “Скабін” (работы вядзе ПМК-194), РСУП “С “Прамень”, ААТ “Суворава-Агра”, СГФ “Крыніца” (Капыльскае РБУ), ААТ “Малінава” (Капыльскае ПМС), уласныя сілы выкарыстоўваюць ААТ “Семежава” і КСУП “Доктаравічы”. У ААТ “Прагрэс 2010” задзейнічана прыватная   арганізацыя   “Белармбудкомплекс” (г. Капыль), у ф-ле “В. Раёўка”, РСУП “Бабоўня” – ТАА “БелМолд” (г. Нясвіж), у ААТ “Праснакі” і “П-з “Дусаеўшчына” – ТАА “ТКБел” (г. Магілёў), у ЗАТ “Жыліхава” – ПМК-18 (Брэсцкая вобласць), у СГФ “Руднае” – СМУ-300 і ўласныя сілы Капыльскага райаграсэрвісу. Сёлета запланаваны пачатак рэканструкцыі фермаў у в. Мацкевічы (ААТ “Ціміразеўскі”), в. Восава (КСУП “С “Лясное”), за сродкі УП “Прыорлізінг” – у в. Камсамольская (ф-л “Лакнея”). Таксама ў раёне заканчваецца будаўніцтва дзвюх новых фермаў у аг. Ванелевічы (ААТ “Піянер-Агра”) і в. Комсічы (ААТ “Капыльскае”). Мерапрыемствы да Года беражлівасці На ўзвядзенні жылых дамоў яшчэ ў 2011 годзе змяніліся патрабаванні па цеплаправоднасці, устанаўліваюцца рэгулятары падачы цяпла ў кватэрах. Працягваюцца работы па прымяненні лічыльнікаў на ваду, газ, датчыкі на рух па электраасвятленні пад’ездаў. Для будаўніцтва аб’ектаў падбіраюцца матэрыялы добрай якасці па прымальных цэнах, укараняюцца новыя тэхналогіі, перавага аддаецца падрадчыкам, якія сябе добра зарэкамендавалі. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей