Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама на працягу сакавіка–мая па суботах запланавана правядзенне раённых кірмашоў. Першыя з іх адбудуцца 16 і 23 сакавіка.
Пройдуць яны з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, іншымі харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насенным і пасадачным матэрыялам, сельгасінвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
Комментарии