Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Арганіка едзе на палі

13.03.2013
Адным з важных складальнікаў паспяховага правядзення пасяўной кампаніі і высокіх ураджаяў у далейшым з’яўляецца своечасовае ўнясенне арганічных угнаенняў. Таму гэтаму віду работ аграрыі надаюць заўсёды самую пільную ўвагу. Тэма застаецца актуальнай і сёння, калі засталіся лічаныя тыдні да пачатку веснавой сяўбы. [caption id="attachment_25409" align="aligncenter" width="443" caption="Генадзь Дышлёнак загружае “МАЗ”, якім кіруе Аляксандр Кнышэвіч"][/caption] Безумоўна, пад большасць культур ураджаю 2013 года арганіка была ўнесена з восені, але ж застаюцца некаторыя прапашныя — да прыкладу, тая ж кукуруза, якая вельмі добра адклікаецца менавіта на гэты від сілкавання. Перад ААТ “Старыца-Агра” стаяла задача пад яравую сяўбу нарыхтаваць і ўнесці 6000 тон арганікі, з якой яны не толькі справіліся, але і значна перавысілі план. Тут круглы год працуюць спецыяльна створаныя для гэтай мэты звёны. Адно з іх — на комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы “Чарнічнае”, дзе пастаянна ідзе вывазка і ўнясенне на палі вадкай фракцыі арганікі. Тут задзейнічаны тры трактары “Беларус-1221” з РЖТ-11 і больш магутная машына — “Беларус-2522” з РЖТ-16. Вядзецца вывазка арганікі і з іншых жывёлагадоўчых аб’ектаў, для чаго выкарыстоўваюцца штодзённа тры-чатыры трактары, два “МАЗы”, пагрузчыкі “Амкадор”. Звычайна ўсім звяном “адпрацоўваюць” адну ферму, пасля заканчэння работ на якой тэхніка накіроўваецца на іншы жывёлагадоўчы аб’ект. І так па крузе. Арганіка складзіруецца ў бурты на полі, а пры магчымасці — уносіцца. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей