У ліпені-жніўні 2010 года Еўрапейскай арганізацыяй “Веласіпед за мір і новыя энергіі” праводзіцца пяты веламарафон па маршруце “Парыж-Масква-2010” у рамках руху за мір і ўзаемадзеянне паміж народамі.
На тэрыторыю Рэспублікі Беларусь веламарафон прыбыў з Польшчы 6 жніўня. На Міншчыне яго ўдзельнікі праедуць праз гарады Клецк, Нясвіж, Стоўбцы, Дзяржынск, Смалявіцкі раён, Жодзіна, Барысаў. Падчас знаходжання ўдзельнікаў веламарафону плануецца наведванне імі памятных і культурна-гістарычных мясцін, правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных, грамадскіх, спартыўных арганізацый, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
14 жніўня ў парку імя Горкага ў г. Мінску плануецца правядзенне фестывалю міру і дружбы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии