Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Працуюць у паўсілы

13.03.2013
Нездавальняючую ацэнку ходу работ па мадэрнізацыі малочнатаварных фермаў даў некаторым сельгаспрадпрыемствам раёна старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падчас нарады з удзелам кіраўнікоў гаспадарак. У прыватнасці, з негатыўнага боку была адзначана дзейнасць СГФ “Руднае”, ААТ “Мажа-Агра”, “Праснакі”, дзе работы сёння не вядуцца зусім альбо ідуць вельмі павольна. Там, дзе кіраўнік зацікаўлены асабіста і прыкладвае ўсе намаганні, каб актывізаваць вытворчы працэс, ёсць і пэўныя рэзультаты, упэўнены старшыня райвыканкама. Аднак многія працуюць у паўсілы. Такая ж увага, калі не большая, надаецца зараз і малочнай жывёлагадоўлі. Спецыялістамі райсельгасхарчу падлічана: каб не дапусціць зніжэння валавой вытворчасці малака ў параўнанні з сакавіком мінулага года, неабходна штодня дабаўляць не менш за 530 кг. Сёння ж значная частка гаспадарак мінусуе па гэтым паказчыку. Сярод тых, хто трапіў пад крытыку, СГФ “Браткава” і “Крыніца”, ф-л “В. Раёўка”, ААТ “Прагрэс 2010”, “Малінава”, “Суворава”, КСУП “Доктаравічы” і “С “Лясное” і інш. Увагу прысутных яшчэ раз акцэнтавалі на неабходнасці больш выніковай работы па аднаўленні статкаў і ў першую чаргу — на атрыманне цялушак, паколькі новыя даільна-малочныя залы павінны працаваць менавіта з маладымі каровамі. Тады будзе рэзультат. “Сёння ў вас ёсць адна магчымасць зарабіць грошы, — адзначыў напрыканцы сустрэчы Анатоль Жданеня, — атрымаць іх ад продажу малака. І нельга гэтым не скарыстацца”. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей