У нядзелю, 17 сакавіка, на цэнтральнай плошчы г. Капыля адбудзецца раённае свята “Масленіца”. Яго арганізатары абяцаюць, што сумна не будзе.
Вы зможаце паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне “Ай, да Масленіца!”, даць сваю ацэнку ўдзельнікам конкурсу на лепшы касцюм Бліна і Масленіцы, пачаставацца масленічнымі стравамі, галоўнае месца сярод якіх, вядома ж, зоймуць бліны, паўдзельнічаць у конкурсах і спартыўных гульнях. Акрамя таго будуць працаваць гандлёвыя павільёны. Пачнецца свята ў 11 гадзін.
Комментарии