Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Торговые витрины "Волшебницы"

13.08.2010

Гандлёвыя вітрыны "Волшебницы" з’яўляюцца своеасаблівай выстаўкай тавара. Наведваючы магазін, можна вывучыць, якія кірункі моды цяпер пашыраны. У вочы адразу кідаецца адметная асаблівасць: амаль усё, што ёсць у продажы, мае айчынную гандлёвую марку. Нязначную канкурэнцыю беларускім вытворцам складаюць толькі расіяне, тавар якіх вызначаецца высокім коштам (крэмы “Чыстая лінія”, штучныя кветкі і г. д.). Калектыў магазіна ў складзе загадчыцы Любові Кастрамічовай, прадаўцоў Надзеі Матус, Ірыны Дуброўскай, Людмілы Лобан зладжана працуе на выкананне даведзенага задання, укладваючы ў любімую справу сэрца і душу. У мінулым годзе гандлёвая зала магазіна змяніла свой выгляд: праведзеная замена абсталявання дала магчымасць пакупніку самому выбраць неабходны тавар. Прадаўцы, каб задаволіць спажыўца, ветліва і культурна яго абслугоўваюць, прапаноўваюць усё, што маюць, прымаюць і папярэднія заказы. Любоў ПЯТРОВА НА ЗДЫМКУ: Л. Кастрамічова, І. Дуброўская, Н. Матус. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей