Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Дорогу зеленому маршруту

13.08.2010

У рамках рэалізацыі кампанента «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні» сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» у аграгарадку Семежава быў праведзены тэматычны семінар па Мясцовых павестках-21 і зялёных маршрутах. Менавіта ў гэтых мясцінах у хуткім часе пройдзе зялёны маршрут “Міжрэчча Морачы і Мажы”. Мэтай семінара стала ўзмацненне патэнцыялу мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыўных груп па распрацоўцы мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця (Мясцовай павесткі-21), павышэнне дасведчанасці мясцовых удзельнікаў аб станоўчым айчынным і замежным вопыце стварэння зялёных маршрутаў, а таксама аб магчымасці іх інтэграцыі ў мясцовую стратэгію ўстойлівага развіцця і г. д. На семінар былі запрошаны члены ініцыятыўнай групы па стварэнні зялёнага маршрута “Міжрэчча Морачы і Мажы”, а таксама старшыні сельскіх Саветаў раёна. У першую чаргу спецыялісты пазнаёміліся з сацыяльна-эканамічным і турыстычным патэнцыялам рэгіёна для напісання стратэгіі ўстойлівага развіцця тэрыторый і для развіцця зялёных маршрутаў. Яны наведалі некаторыя аб’екты семежаўскага маршрута, у прыватнасці, Цэнтр ткацтва, экспазіцыю музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, раку Морач і інш. З прэзентацыямі па актуальных тэмах выступілі навукоўцы і спецыялісты: тэматычны кансультант па Мясцовых павестках-21, кандыдат навук Алег Сівагракаў, старшыня праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы”, кандыдат навук Валерыя Кліцунова, супрацоўнік Інстытута эканомікі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, кандыдат навук Віктар Ляўкевіч, вядомы вучоны ў вобласці архітэктуры, прафесар, доктар навук Сяргей Сергачоў (дарэчы, ураджэнец г. Капыля), эксперт па зялёных маршрутах, прадстаўнік БГА “Адпачынак у вёсцы” Марыя Барынава і дырэктар Міжнароднага фонду “Жывое партнёрства” Галіна Мацюшэнка. Напрыканцы быў праве-дзены аналіз, які выявіў моцныя, слабыя бакі, магчымасці і пагрозы праекта. Такім чынам, удзельнікі семінара сярод моцных бакоў, якія могуць прыцягнуць наведвальнікаў, назвалі экалагічную чысціню рэгіёна, развітае ткацтва, абрад “Цары”, экспазіцыю музея Міхаіла Высоцкага, свята “Млечны шлях ад рук бабулі”, Спаса-Узнясенскі храм у в. Кіявічы, сядзібу “Макраны”, наяўнасць вадаёмаў, гідралагічных заказнікаў з даволі рэдкімі насельнікамі, моцную сельгасвытворчасць у ВСК “Семежава” і многае іншае. Сярод слабых адзначана адсутнасць аграэкасядзіб, пляжа, аб’ектаў грамадскага харчавання, дрэнныя аўтобусныя зносіны і не зусім якасная пітная вада. У ліку магчымасцей, якія б дапамаглі вырашыць праблемы, названы стварэнне аграэкасядзіб, адкрыццё салона-магазіна па продажы вырабаў ткацтва і інш., адкрыццё Дома ткачыхі, абсталяванне месцаў для рыбнай лоўлі, пракату вела-сіпедаў, лодак і водных веласіпедаў, стварэнне інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і аграэкатурызме (на базе сельскай бібліятэкі). Пагрозамі могуць служыць прыродныя з’явы (суровыя зімы, летнія навальніцы) і фінансавыя абмежаванні. Па меркаванні ўдзельнікаў семінара, ёсць усе падставы для стварэння зялёнага маршрута “Міжрэчча Морачы і Мажы”, неабходна толькі іх ажыццявіць і развіваць. Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей