З
5 сакавіка пачнецца рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічную гутарку для абітурыентаў, якія выказалі жаданне паступаць на спецыяльнасці, да якіх прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.
Прафесійна-псіхалагічная гутарка пройдзе з
5 па 30 красавіка ў 18 вышэйшых навучальных установах па 5 групах спецыяльнасцей: дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўнае кіраванне і права; правазнаўства, эканамічнае права і дзяржаўнае кіраванне і права; міжнародныя адносіны і міжнароднае права; журналістыка і міжнародная журналістыка; мытная справа.
З
2 мая па 1 чэрвеня (уключна) пройдзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання таксама зацверджаны.
ЦТ пройдзе з 14 па 28 чэрвеня. Рэзервовы дзень для здачы аднаго ўступнага іспыту, прапушчанага абітурыентам па ўважлівай прычыне, -
4 ліпеня.
Сёлета рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ, як і ў мінулым годзе, будзе ажыццяўляцца ва ўсіх ВНУ з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання».
У 2013 годзе ў Беларусі
павялічваецца прахадны бал па вы-ніках цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ):
10 балаў - для рускай/беларускай мовы,
15 - для матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі,
20 - для гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўства, геа-графіі, замежных моў.
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии