Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

69

Пагутарылі аб набалелым

28.02.2013
На мінулым тыдні адбылася прамая лінія з начальнікам землеўпарадкавальнай службы Капыльскага райвыканкама Людмілай МАТУСЕВІЧ Як адзначыла Людміла Вікенцьеўна, прагучала некалькі пытанняў, на два з якіх былі дадзены адказы непасрэдна падчас прамой лініі. Астатнія ўзяты на кантроль, і аб іх вырашэнні заяўнікі будуць праінфармаваны дадаткова. Апошняе тычыцца звароту жыхароў в. Падлужжа Камсамольскага сельсавета. Іх хваляваў стан водаразборнай калонкі, якая ўстаноўлена насупраць дома № 46 і вось ужо паўгода не працуе. Звярнуліся на прамую лінію і пенсіянеры з в. Ужа, што ў Доктаравіцкім сельсавеце. Сталых людзей непакоіла, што ў вёсцы вельмі шмат пустуючых зямельных участкаў. Землеўпарадкавальнай службай райвыканкама накіравана пісьмо на імя старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама М. В. Гулейкі аб неабходнасці стварэння камісіі па інвентарызацыі земляў у в. Ужа і вырашэння ў красавіку-маі 2013 года пытання аб перадачы пустуючых участкаў сельгаспрадпрыемству (КСУП “Доктаравічы”). Акрамя таго, лічыць Людміла Матусевіч, у вёсцы ў сакавіку неабходна будзе арганізаваць сход мясцовых жыхароў з запрашэннем прадстаўнікоў раённых службаў і абмеркаваць усе пытанні, якія хвалююць вяскоўцаў. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей