Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Захаваць традыцыйную кухню

27.02.2013
Як прывабіць турыстаў у Капыльскі раён увогуле і ў  аг. Семежава ў прыватнасці? Як стварыць умовы не толькі для правядзення культурнай праграмы, але і для камфартабельнага знаходжання гасцей у населеным пункце? [caption id="attachment_25150" align="aligncenter" width="443" caption="В. Кіеня і Т. Волкава падчас правядзення семінара"][/caption] Менавіта аб гэтым ішла размова падчас правядзення рабочай сустрэчы ў рамках планавання праектнай дзейнасці па захаванні традыцый семежаўскіх кулінараў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі каардынатар праекта «Жывая гісторыя майго краю» Марына Малініна і рэгіянальны каардынатар Ліяна Шумская з Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband eV». На ўзроўні Капыльскага райвыканкама праект курыруюць намеснік старшыні Ала Раеўская і начальнік аддзела культуры Наталія Царкова. У чытальнай зале Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі сабра-ліся ўсе, хто зацікаўлены ў стварэнні і рэалізацыі праекта. Сярод іх дырэктар Капыльскай ЦБС Таццяна Серая, народны майстар па ткацтве з аг. Семежава Валянціна Кіеня, дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, дырэктар Семежаўскай СШ Сяргей Апон. Ні для кога не сакрэт, што Семежава - цэнтр народнай культуры не толькі для жыхароў Капыльскага раёна. Аб гэтам падчас адкрыцця сустрэчы нагадала Ала Раеўская. Гэта, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, жывая вёска, у якой усе абрады праходзяць па-сапраўднаму. Галоўная ідэя стварэння праекта – захаванне традыцыйнай кухні. У меню семежаўцаў і зараз такія стравы, як саладуха, варэнікі з макам, варэнне з … буракоў. Ці магчыма ж не захаваць такія прысмакі? На імправізаваным кірмашы ідэй удзельнікі сустрэчы шукалі новыя магчымасці рэалізацыі праекта. Галоўная ўмова – дадатковая адукацыя дарослых. Таму па прапанове Сяргея Апона настаўнікі могуць стварыць і праводзіць майстар-класы па прыгатаванні той ці іншай стравы для дарослых ці для навучэнцаў. Таццяна Серая крыху пашырыла ідэю: трэба не проста захаваць рэцэпты, але і адлюстраваць іх абрадавую своеасаблівасць. Ала Раеўская паведаміла, што ўжо сабрана шмат матэрыялаў, вывучаны мясцовыя традыцыі і нават створаны пілотныя экзэмпляры кнігі, у якую ўвайшлі народныя рэцэпты. Таму сустрэча – гэта рашучы крок да паспяховага стварэння і рэалізацыі праекта. Праектная заява, якая павінна быць пададзена ў аргкамітэт зарэгістраванага таварыства, і стала вынікам сумеснай працы ўсіх зацікаўленых бакоў з прадстаўнікамі названай арганізацыі. А сапраўдным вынікам будзе задаволенасць турыстаў, якія наведаюць нашу маленькую радзіму. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей