Падчас чарговага адзінага дня інфармавання насельніцтва адбыліся сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк выехала ў КСУП “Доктаравічы”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд – на свінагадоўчы комплекс ААТ “Капыльскае”. Намеснікі старшыні райвыканкама Ала Раеўская і Ала Раманоўская сустрэліся з калектывамі Семежаўскай СШ і прадстаўніцтва Белдзяржстраху, адпаведна.
Як звычайна, да прадстаўнікоў мясцовай улады паступіў шэраг пытанняў. Сярод найбольш актуальных – нізкая пакаёвая тэмпература ў некаторых дамах у аг. Быстрыца, расчыстка вуліц, перагляд графіку збору смецця, азнаямленне з планамі ЖКГ на 2013 год па капітальным рамонце жылога сектара і добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, праблема бадзяжных сабак і г. д. Па большасці пытанняў дадзены грунтоўныя тлумачэнні, астатнія накіраваны на разгляд у адпаведныя службы.
Акрамя таго, 18 працаўнікоў ААТ “Капыльскае” ў гэты ж дзень атрымалі членскія білеты РГА “Белая Русь”.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии