Гандлёвая зала магазіна “Прадукты” ў аграгарадку Цімкавічы зіхаціць ад чысціні і разнастайнасці тавараў на прылаўках. Тут працуе прадавец шостага разраду Таццяна ПІНЧУК.
Таццяна Пінчук у 1991 годзе закончыла Гомельскае кааператыўнае вучылішча. А на Капыльшчыну са сваёй роднай Гомельшчыны трапіла пасля замужжа.
Галоўнае, як лічыць Таццяна Міхайлаўна, гэта добрасумленнасць, шчырасць. “Мы імкнёмся заўсёды план выконваць, парадак падтрымліваць, дакументы правільна афармляць. Таму і скарг няма”, – абагульняе суразмоўца.
І яшчэ вельмі важны факт трэба адзначыць: Таццяна працуе ў дружным калектыве, дзе кожнага з чатырох чалавек вызначае асаблівае старанне, зацікаўленасць і вялікая адказнасць за агульную справу.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
НА ЗДЫМКУ: Т. Пінчук прапануе тавар пакупнікам.
Фота аўтара
Комментарии