Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

З сучаснымі тэхналогіямі на «ты»

26.02.2013
З 1996 года пачаўся адлік працоўнага стажу Мікалая Мялешкі ў галіне сувязі.Пасля заканчэння Мінскага радыётэхнічнага каледжа адразу быў электрамеханікам, а пасля атрымання вышэйшай адукацыі  стаў інжынерам-сістэматэхнікам тэлекамунікацыйных сетак Капыльскага раённага вузла электрасувязі. У абавязкі спецыяліста ўваходзіць абслугоўванне сеткі перадачы даных, лакальнай сеткі РВЭС, увогуле, усё, што датычыцца сучаснай тэхналогіі Інтэрнэту, брэндаў byfly і ZALA, таксама работа з камп’ютарнымі комплексамі, з разнастайнымі праграмамі. А яшчэ даводзіцца ўхіляць самыя складаныя пашкоджанні. — Ужо ў дзяцінстве мне хацелася разбірацца ў электрасхемах, выпраўляць няспраўнасці, — адзначае Мікалай. — Магчыма таму і абраў такую прафесію. Раней здавалася, што сувязь — гэта проста. Аднак наадварот. Тэхніка не стаіць на месцы. Яе развіццё патрабуе набыцця новых ведаў. Акрамя любімай працы, у Мікалая Мялешкі ёсць любімая сям’я. Жонка Святлана — псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сын Дзмітрый — студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а Яўген — вучань 8 класа СШ №3 г. Капыля. Калі з’яўляецца вольная гадзіна, стараюцца правесці яе разам. Любімыя заняткі — адпачынак на прыродзе, рыбалка, аўтамабіль. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей