Штогод значных вынікаў дасягае свінагадоўчы комплекс адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскае” (дырэктар Анатоль Вячаслававіч КІУЛА).
Адным з важных фактараў выканання даведзеных заданняў па вытворчасці свініны з’яўляецца атрыманне і дарошчванне прыплоду, якімі займаюцца работнікі цэхаў №3 і №4. Работа на гэтым участку ідзе спорна, таму што працуюць тут вопытныя спецыялісты. Сярод лепшых — аператары Надзея Худэнка і Алена Касцецкая
(на здымку).
Летась адзначалася высокая захаванасць пагалоўя па іх групе, у якой утрымлівалася 117 свінаматак. Зразумела, што такіх вынікаў немагчыма дасягнуць без удзелу іншых спецыялістаў, у прыватнасці — работнікаў ветэрынарнай, заатэхнічнай служб прадпрыемства, якія дастаткова ўдала праводзілі адбор і падбор парасят. Зла-джаная сумесная работа, прафесіяналізм Надзеі Худэнка і Алены Касцецкай дазволілі ў 2012 годзе значна перавыканаць гадавы план — атрымана больш за 7 тысяч парасят. Самаадданая праца ветэранаў вытворчасці не раз адзначалася адміністрацыяй гаспадаркі, раённым кіраўніцтвам. Дзякуючы такім спецыялістам вытворчасць знаходзіцца на высокім узроўні.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии