Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Удумлівасць і ўменне глядзець наперад

26.02.2013
Адным з самых вопытных кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны можна па праву назваць Аляксандра Рыгоравіча МАКАРЧУКА, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Піянер-Агра”.

Ужо 15 гадоў ён узначальвае гаспадарку і клапоціцца не толькі пра тое, каб выканаць даведзеныя заданні, атрымаць добры прыбытак, але і думае пра патрэбы сваіх аднавяскоўцаў. Нельга сказаць, што тут аддаюць перавагу нейкай адной галіне сельскай гаспадаркі, паколькі год на год не прыходзіцца. Менавіта аграрыі, як ніхто іншы, залежаць ад надвор’я, таму і тактыка любога віду работ не можа быць аднолькавай кожны год. Каб вызначыцца ў гэтым, кіраўнік і галоўныя спецыялісты заўсёды загадзя разам абмяркоўваюць планы сваіх дзеянняў.

Сярод асноўных дасягненняў мінулага года можна назваць першае месца ў Мінскай вобласці па ўраджайнасці рапсу — 46,7 ц/га (у бункернай вазе). Наогул, паводле меркаванняў Аляксандра Макарчука, рапс – гэта самая рэнтабельная культура ў гаспадарцы (летась было — 140%). Гаспадарка атрымала і адну з самых высокіх у раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур — 57,6 ц/га і мела з 1 бала-гектара 134,3 кг збожжа. І, вядома ж, нельга не ўзгадаць пра будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы на 600 галоў з сучаснай даільнай залай. Увядзенне яе ў строй, як прызнаецца Аляксандр Рыгоравіч, дапаможа жывёлагадоўчай галіне рухацца наперад, дасць своеасаблівы штуршок для гэтага. Гэта толькі невялічкія штрыхі да дзейнасці ААТ “Піянер-Агра” і яго кіраўніка. А ўсё разам дазволіла гаспадарцы зноў апынуцца сярод лідараў раённага спаборніцтва, а ўдумлівасць і ўменне глядзець наперад Аляксандра Макарчука сталі падставай для занясення яго імя на раённую Дошку гонару. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей