Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Старанны і адказны

26.02.2013
У пераліку службовых абавязкаў апаратчыка ўпарвання, згушчэння прадуктаў Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” Дзмітрыя Скарабагатага можна знайсці з паўтара дзясятка характарыстык работ. Таксама ён павінен ведаць устройства абсталявання, састаў і фізіка-хімічныя ўласцівасці ўпарваемых прадуктаў, нормы расходу выкарыстоўваемай сыравіны і іншае. Для недасведчанага чалавека вышэйадзначаны пералік зусім незразумелы. Між іншым, “азы” сваёй прафесіі хлопец атрымаў літаральна за месяц прама на вытворчасці, дзе абучэнне персаналу праводзілі замежныя спецыялісты, дапамагалі вопытныя калегі. А ўвогуле працоўная дзейнасць Дзмітрыя пачалася ў 2009 годзе, калі ён уладкаваўся падсобнікам у будаўнічую брыгаду масласырзавода. Яго стараннасць, адказнасць заўважылі і прапанавалі новую пасаду, дзе ён цяпер і працуе. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей