Галоўнае ў працы сацыяльнага работніка – добразычлівасць памножаная на добрасумленнасць.
На працягу 13 год
Аксана Чарвякоўская імкнецца дапамагчы пажылым людзям не толькі справай, але і добрым словам, разуменнем. Зараз пад апекай сацыяльнага работніка знаходзіцца 11 бабуль і дзядуль, самай старэйшай з якіх 99 гадоў, астатнім ад 70 гадоў і вышэй. Жывуць падапечныя Аксаны Фёдараўны ў вёсках Андросаўшчына і Вошкаты. Да іх сацыяльны работнік часцей за ўсё ездзіць на веласіпедзе, але бывае і так, што прыходзіцца ісці пяшком, дабірацца на машыне.
Пажылым людзям неабходна прынесці прадукты, медыкаменты, а часам, проста пагаварыць з імі. Дапамагае Аксана Фёдараўна выпісаць дровы і нават арганізаваць праходжанне флюрографа.
Да работы Аксана Фёдараўна адносіцца сур’ёзна. “Самае галоўное, – сцвярджае сацыяльны работнік, – гэта сумленнасць, павага да ўзросту, уменне суперажываць”.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
Комментарии