Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Высокая марка ААТ “Старыца-Агра”

25.02.2013
У адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны думаюць пра тое, як атрымаць канкурэнтаздольную прадукцыю, каб прыбытак укласці не толькі ў  вытворчасць, але і ў паляпшэнне дабрабыту сваіх працаўнікоў Па выніках мінулага года менавіта адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” дабілася самых высокіх паказчыкаў па атрыманні прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі на бала-гектар — 95,2 тыс. рублёў. “Што стаіць за гэтай лічбай?” — цікавімся ў дырэктара Уладзіміра Анатольевіча РУДАКОЎСКАГА. “Перш за ўсё — напружаная праца нашага згуртаванага калектыву”, — чуем у адказ. ЭКАНОМІКА ВЫЗНАЧАЕ ЎСЁ Трэба сказаць, што ў сельгапрадпрыемстве дасягнуты рост вытворчых паказчыкаў па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці. Уладзімір Рудакоўскі каменціруе вынікі работы за 2012 год: — Мінулы год для нашай гаспадаркі аказаўся даволі паспяховым. Мы атрымалі ад рэалізацыі нашай прадукцыі 24 млрд 522 млн рублёў (рост склаў 189,7%), выніковы прыбытак — больш за 22 млрд рублёў і гэта 174,8% у супастаўных цэнах. Як і ў кожным сельгаспрадпрыемстве, асноўныя складальнікі даходу — рэалізацыя прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Мы атрымалі добры ўраджай пшаніцы, ячменю, рапсу, парадавала нас і кукуруза на зерне (намалацілі каля 7000 тон). Ураджайнасць бульбы, вырошчваннем якой мы займаемся даўно і вельмі сур’ёзна, знаходзілася ў межах 400 ц/га. Крыху больш мы чакалі ад цукровых буракоў, таму сёлета на гэту культуру будзе звернута самая пільная ўвага. У выніку ад продажу прадукцыі раслінаводства мы атрымалі каля 30 млрд рублёў, рэнтабельнасць у гэтай га-ліне склала 33,6%. Безумоўна, асноўны прыбытак мы маем ад жывёлагадоўлі. Толькі з комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы “Чарнічнае” было прададзена 2134 тысячы тон ялавічыны, выручка склала 41,3 млрд рублёў (244,3% да 2011 года), рэнтабельнасць — 48,8%. Тут дасягнуты сярэднясутачныя прывагі 1100 г, а ў сярэднім па гаспадарцы — 900 г. Усё гэта дазволіла выйсці па вырошчванні БРЖ на адно з першых месцаў у рэспубліцы. Вялікая ўвага надаецца ў “Старыцы-Агра” і вытворчасці малака. Летась у сярэднім па сельгаспрадпрыемстве было надоена больш за 5700 кг ад кожнай каровы, 68% прадукцыі рэалізавана класам “Экстра”, што дало дадатковыя грошы. У цэлым малочная жывёлагадоўля была рэнтабельнай на 20,6% і дала прыбытак 3693 млн рублёў. Улічваючы ўсё, што было сказана раней, можна канстатаваць, што жывёлагадоўля сёлета нас парадавала: мы атрымалі 63 млрд выручкі (228,7% да папярэдняга года) пры рэнтабельнасці 27,4%. Акрамя таго, пэўны даход мелі ад гандлю (107 млн руб.), садаводства. КУРС НА МАДЭРНІЗАЦЫЮ Уладзімір Анатольевіч упэўнены, што сучасная вытворчасць не можа быць канкурэнтаздольнай без мадэрнізацыі. У мінулым годзе тут працавалі ў некалькіх напрамках. Была мадэрнізавана малочнатаварная ферма “Садкі” з устаноўкай даільнай залы (дарэчы, з пяці МТФ гаспадаркі такое сучаснае абсталяванне ёсць ужо на чатырох). Правялі рэканструкцыю бульбасховішча пад захоўванне плодаагародніннай прадукцыі, устанавіўшы там мікраклімат і стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы. Было рэканструявана бульбасховішча ў Русаках на 1600 тон, цёлачнік  у Старыцы, праве-дзена нямала работ у жывёлагадоўчых памяшканнях і вакол іх. На нейкія аб’екты часткова выдзяля-ліся грашовыя сродкі з бюджэту, іншыя цалкам даводзілі да ладу сваімі сіламі. У планах на бягучы год — будаўніцтва (з дапамогай дзяржавы) новага бульбасховішча на 8000 тон з цэхам дапрацоўкі. Не забываюць у гаспадарцы і пра абнаўленне машынна-трактарнага парку. За апошні час ён папоўніўся новымі МТЗ-80, набыты МАЗ, агрэгаты для ўнясення вадкіх і цвёрдых мінеральных угнаенняў, у хуткім часе тут з’явіцца новыя Discover і пасяўны агрэгат. “На месцы стаяць нельга, — упэўнены кіраўнік сельгаспрадпрыемства, — паколькі тэхнічны прагрэс ідзе наперад сямімільнымі крокамі. Я ўпэўнены, што будучыня за мадэрнізацыяй”. ЯКОЕ СЕМЯ — ТАКОЕ І ПЛЕМЯ ААТ “Старыца-Агра” — вядомы ў рэспубліцы элітгас па вытворчасці насення бульбы. Тут даўно і вельмі плённа працуюць з РУП “Інстытут бульбаводства” і Гродзенскім занальным навукова-даследчым інстытутам НАН Беларусі (знаходзіцца ў г. Шчучыне), з якіх пастаўляюцца ў гаспадарку пітомнікі размнажэння. Далей ідзе работа па іх вырошчванні і атрыманні насення  супер-суперэліты,  суперэліты і эліты. Апошняя прапануецца для рэалізацыі сельгаспрадпрыемствам, якія займаюцца вырошчваннем бульбы. Акрамя таго, гаспадаркай заключаны кантракт з прыватнай нямецкай фірмай ЗФЛ, якая ўжо на працягу 80 гадоў паспяхова займаецца селекцыяй, насенняводствам і рэалізацыяй насення бульбы. “Адтуль будзе паступаць насенны матэрыял высокіх рэпрадукцый, — дзеліцца Уладзімір Анатольевіч, — які мы давядзём да эліты, максімум да 1-й рэпрадукцыі, і будзем рэалізоўваць. “КАЛЕКТЫЎ АДНАДУМЦАЎ” Такую характарыстыку даў дырэктар сельгаспрадпрыемства людзям, з якімі поруч ён ужо працуе не адзін год. Спецыялістаў і працаўнікоў гэтай гаспадаркі вылучае ўдумлівасць, кампетэнтнасць, высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.  Сярод іх аператары машыннага даення Алена Гушчэня, Наталля Коршук, Соф’я Клюйко, калектыў жывёлаводаў, якія працуюць на комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы “Чарнічнае” — яго ўзначальвае Аляксандр Круглік, ветурач Святлана Міхайлоўская. Самыя шчырыя словы прызнання гучалі ў адрас механізатараў і вадзіцеляў Віктара і Міхаіла Дарашэвічаў, Анатоля Вярэля, Сяргея Рыбака, Анатоля Шнітко, Аляксандра Сасіновіча, Сяргея Пратасевіча, Сяргея Мысліцкага і іншых. “Мы стараемся, каб нашы працаўнікі мелі годныя ўмовы працы, — працягвае Уладзімір Рудакоўскі, — імкнёмся павышаць заработную плату. Ужо сёлета перагледзелі памер тарыфнай стаўкі першага разраду і тарыфныя разрады”. У гаспадарцы будуецца добраўпарадкаванае жыллё (на бягучы год запланавана чатыры домікі), арганізаваны падвоз як работнікаў, так і іх дзяцей у школу і дзіцячы сад, працуюць фірменны магазін, рэстаран-сталовая і кафэ. Словам, ствараюцца ўсе ўмовы для плённай працы. Кантактная лінія ААТ “Старыца-Агра” рэалiзуе насенне бульбы (элiта). Мiнская вобласць, Капыльскi раён, аг. Старыца, ААТ “Старыца-Агра”. Тэл.: (8-01719) 42-5-32 — кiраўнiк, 42-5-31 — бухгалтэрыя.  
  1. На аператараў машыннага даення кароў з МТФ “Андросаўшчына” Алену Гушчэню і Соф’ю Клюйко раўняюцца не толькі іх калегі з ААТ “Старыца-Агра”. Разам з Наталляй Коршук, якая працуе з імі на адной ферме, жанчыны прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва. Яны надаілі: Алена — 9196 кг, Наталля — 8948 кг, Соф’я — 8837 кг малака ад кожнай фуражнай каровы сваёй групы. Рэзультат заслугоўвае ўвагі!
  1. І ў гэтыя лютаўскія дні на бульбасховішчы кіпіць работа. Жанчыны займаюцца пераборкай клубняў, ім дапамагае на сваім аўтапагрузчыку механізатар Юрый Казак. Рэалізацыя вырашчанай бульбы — адна з крыніц даходаў сельгаспрадпрыемства і ўсю зіму дае выручку.
  1. Яшчэ некалькі тыдняў — і загудуць на палетках трактары. А для таго, каб не было збояў у рабоце, неабходна старанна адрамантаваць усю тэхніку, якая будзе задзейнічана ў рабоце. Добра разумеюць гэта механізатары Васіль Чабатароў і Сяргей Рончык, і таму стараюцца не марудзіць.
Старонку падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей