У дзяржаўнай установе адукацыі “Мажскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–пачатковая школа” ў чарговы раз прайшло мерапрыемства “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Месцам правядзення спаборніцтваў была абрана спартыўная зала Капыльскага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
[caption id="attachment_25171" align="aligncenter" width="443" caption="Адкрыццё спартакіяды"]
[/caption]
Мэта спартыўнага свята – арганізацыя вольнага часу ў сям’і, умацаванне здароўя дзяцей і іх бацькоў, прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё спартыўных навыкаў і пачуцця сяброўства.
Спартакіяда складалася з 11 конкурсаў, у якіх дзве каманды “Ну, погоди!” і “Алые паруса” сустрэліся, каб выявіць, хто мацнейшы. Сярод гледачоў - вучні і выхаванцы пачатковай школы і дзіцячага сада, якія падтрымлівалі кожны сваю каманду рознакаляровымі плакатамі. У зале панавала вясёлая атмасфера. Кожнае спаборніцтва суправаджалася радаснымі воклікамі, гучнай падтрымкай.
[caption id="attachment_25172" align="aligncenter" width="409" caption="Каманда «Ну, погоди!» - пераможца"]

[/caption]
Пасля сямі конкурсаў журы падвяло папярэдні вынік, у якім каманда “Ну, погоди!” значна пераўзыходзіла “Алые паруса”, а пасля ўсіх выпрабаванняў даказала свае моц і непахіснасць у агульным камандным заліку. У асабістым заліку другое месца занялі сем’і Чаркас, Кульбіцкіх, Міцько і мнагадзетная сям’я Чумак, якая прымае ўдзел ужо некалькі год запар. На першым месцы п’едэстала гонару - сем’і Захарчэня, дзве Чаркас і Пярэська.
[caption id="attachment_25174" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас спаборніцтваў"]

[/caption]
У склад журы ўваходзілі старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства “Чырвоны крыж” Ніна Жук, старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Мажскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–пачатковая школа” Мая Ясючэня і намеснік дырэктара Таццяна Цырына, якія напрыканцы спартыўнага свята ўручылі ўдзельнікам граматы і падарункі.
[caption id="attachment_25175" align="aligncenter" width="443" caption="Гледачы падтрымліваюць каманды"]

[/caption]
Трэба адзначыць, што арганізатарамі цудоўнага спартыўнага свята сталі настаўнікі пачатковых класаў Юлія Рэбянок і Ірына Капарыха. Дзякуй ім за гэта.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии