Па даных фонду “Памяць Афгана”, у баявых дзеяннях прымалі ўдзел 28 832 ураджэнцы Беларусі. З іх загінулі 723 чалавекі, 12 прапалі без вестак. Выконваючы інтэрнацыянальны доўг, свае жыцці аддалі і капыльскія хлопцы.
Напярэдадні гэтай сумнай даты прадстаўнікі райсавета воінаў-інтэрнацыяналістаў, раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, райвыканкама, раённага ваеннага камісарыята, райкама ГА «БРСМ» наведалі грамадзянскія могілкі, дзе пахаваны нашы землякі, якія загінулі ў Афганістане. Па традыцыі, маршрут заўсёды застаецца нязменным. І сёлета карзіны з кветкамі былі ўскладзены да помнікаў Вайцяховічу Валянціну ў в. Дусаеўшчына, Калевічу Дзмітрыю ў в. Стары Капыль, Карповічу Аляксандру ў в. Выня, Міхалковічу Генадзю ў в. Мацкевічы, а таксама Драцкаму Уладзіміру ў в. Чырвоная Дубрава (памёр у 2002 годзе ад ран, атрыманых у Афганістане). З бацькоў герояў дома засталі толькі Сафію Іванаўну і Васіля Пятровіча Міхалковічаў. Удзель- нікі мерапрыемства выказалі ўдзячнасць за сына, пажадалі моцнага здароўя, ад раённага выканаўчага камітэта ўручылі матэрыяльную дапамогу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Комментарии