Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Бытавое абслугоўванне — вяскоўцам

19.02.2013
Галоўнай мэтай у галіне развіцця бытавога абслугоўвання на вёсцы з’яўляецца дасягненне зацверджаных нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў і прыбліжэнне да рацыянальных нарматываў спажывання бытавых паслуг.  Як яны выконваюцца на тэрыторыі Капыльскага раёна, мы пацікавіліся  ў дырэктара ААТ “Капыльскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”, дэпутата райсавета па Пралетарскай выбарчай акрузе №15 Тамары Сакаловай: — Для выканання мінімальнага сацыяльнага стандарта па бытавым абслугоўванні ў сельскай мясцовасці ў нашым раёне функцыянуюць 15 комплексных прыёмных пунктаў з 12 неабходных (з разліку на 1800 – 2000 чалавек). Выязное абслугоўванне населеных пунктаў з колькасцю жыхароў больш за 100 чалавек ажыццяўляецца па графіку не радзей за раз у два тыдні, менш за 100 – па заяўцы на працягу двух тыдняў. Раз у месяц на КПП выязджае цырульнік (па просьбах вяскоўцаў практыкуюцца і дадатковыя выезды). Як у горадзе, так і на вёсцы ААТ “Капыльскі РКБА” забяспечвае выкананне стандарта па 11 відах паслуг. Сярод іх – рамонт швейных вырабаў, абутку, мэблі, бытавых машын і прылад, тэле- і радыёапаратуры, паслугі пракату, цырульні, фотапаслугі, прыём заказаў у пральню, хімчыстку, продаж рытуальных рэчаў. Дадаткова аказваюцца транспартныя паслугі, газонакасілкі, чыстка пер’е-пухавых вырабаў, індывідуальны пашыў. Таксама на КПП можна набыць швейныя, трыкатажныя вырабы, пасцельныя рэчы, касметычныя і мыючыя сродкі, вырабы з пластмасы і шкла. Па выніках 2012 года аб’ём паслуг у сельскай мясцовасці склаў 206,4%, у тым ліку бытавых – 179% (у дзеючых цэнах). Найлепшых паказчыкаў у рабоце дасягнулі комплексныя пункты ў аграгарадках Семежава (прыёмшчыца заказаў Т. У. Салановіч, агульны аб’ём 122,5 млн руб.), Цімкавічы (Н. С. Татур, 88,1 млн руб.), Жыліхава ( Г. І. Сняжко, 76,4 млн руб.) і Ванелевічы (Г. У. Макарчук, 67,3 млн руб.).  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей