Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Са зваротамі — у сельвыканкам

19.02.2013
За 2012 год у Бабаўнянскі сельвыканкам, як паведаміла яго старшыня Ірына Запольская, паступіў 21 вусны і 17 пісьмовых зваротаў, што склала, адпаведна, 27 і 121% да ўзроўню папярэдняга года. 33 звароты з 38-і (87%) разгледжаны да 15-і дзён. Два з іх – па спілоўванні аварыйна-небяспечных дрэў – знаходзяцца на працяглым кантролі з-за адсутнасці фінансавых сродкаў і спецыялізаванай тэхнікі для гэтых мэт. Большасць вусных зваротаў грамадзян звязаны з забеспячэннем нармальнай жыццядзейнасці насельніцтва: па дастаўцы паліва, рамонце вулічнага асвятлення, расчыстцы вуліц ад снегу. З вышэйстаячых органаў зваротаў не паступала. Просьба жыхароў аг. Лясное ў рэдакцыю газеты “Слава працы” наконт падсыпкі вуліцы накіравана для выканання ў КУП “Капыльская ЖКГ” у адпаведнасці з яго кампетэнцыяй. З 17 пісьмовых зваротаў чатыры – наконт спілоўвання аварыйна-небяспечных дрэў, па два – аб дазволе газіфікацыі жылога дома, аб навядзенні парадку на суседніх участках, па адным – аб прадстаўленні часткі зямельнага ўчастка, аб уключэнні дома ў рэгістр пустуючых, аб дазволе на спілоўванне дрэў, аб перадачы на бязвыплатнай аснове па дагаворы дарэння жылога дома, аб падсыпцы вуліц, аб рамонце водаправода і калонкі. З вышэйстаячых органаў таксама зваротаў не паступала. За 2012 год у сельвыканкам звярнуліся чатыры інваліды і адзінаццаць пенсіянераў. Таксама за гэты перыяд праведзена 10 выязных прыёмаў грамадзян прадстаўнікамі раённых службаў і старшынёй сельвыканкама, падчас якіх прынята 11 чалавек. Акрамя таго, насельніцтву выдадзена 459 розных даведак, зарэгістравана 9 нара-джэнняў, 29 смярцей, 3 шлюбы, выкананы 10  натарыяльных дзеянняў.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей