(па стане на 11 жніўня 2010 года)
У раёне збожжавыя і зернебабовыя скошаны і абмалочаны на 93,9 % запланаванай плошчы. Закончана ўборка збожжавых культур у СВК “Ванелевічы”, “Скабін”, “Праснакі”, “Каменскі”, “Малінава”, ВСК “Семежава”, ААТ “Старыца-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “Крыніца” і “Грозава”, ф-ле “Лакнея”.
У сельгаспрадпрыемствах намалочана 125 975 тон збожжа пры ўраджайнасці 35 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць – у СВК “Ванелевічы””, дзе з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць па 50 цэнтнераў, ВСК “Семежава” — 49,1 ц/га .
Дажджы запаволілі ўборку прысядзібных участкаў. Аднак на 9 жніўня ў раёне палова іх ужо была ўбрана, намалочана 2195 тон, ураджайнасць склала 35,7 ц/га.
Уборка саломы ў раёне праведзена на 24 802 гектарах, у тым ліку запрасавана на 13 415 га, на астатніх - здробнена.
Уборку бульбы вядуць у ААТ «Старыца-Агра». Сабрана 331 тона, ураджайнасць складае 331 ц/га. 8 убраных гектараў - на рахунку СВК «Скабін» і 1 гектар - СГФ «Крыніца».
Комментарии