На дапамогу адправіліся камбайнеры з СВК “Ванелевічы”, “Скабін”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “Браткава”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. У агульнай колькасці на палетках Смалявіцкага раёна з капыльскага боку за-дзейнічаны чатыры адзінкі КЗС-1218 і адзін КЗС-10.
Гэты факт пацвярджае добравядомы ў народзе выраз: “Убраў сам – дапамажы суседу”. Асаблівае гучанне ён мае ў час сёлетняй уборкі з надзвычай складанымі ўмовамі надвор’я, калі сапраўды даводзіцца змагацца за вырашчаны хлеб.
Комментарии