35
Размова па сутнасці
16.02.2013
На чарговых пасяджэннях сельвыканкамаў, якія праходзяць у гэтыя дні, разглядваецца шырокі спектр пытанняў.
Напрыклад, у Блеўчыцкім сельвыканкаме размова будзе ісці аб дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі сельсавета, а ў Бучацінскім – на парадак дня выносіцца пытанне “Аб ходзе рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 ад 14.06.2007 г. “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” ў сельгасарганізацыях, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета. У Доктаравічах разглядваюцца мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў рамках добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета. Важнае пытанне выносіцца на разгляд і ў Цімкавіцкім сельвыканкаме, дзе будуць разгледжаны вынікі сумеснай работы выканкама і камісіі па справах непаўналетніх па папярэджанні супрацьпраўных паводзін і сямейнага недабрабыту.
У пасяджэннях сельвыканкамаў у абавязковым парадку прымаюць удзел адказныя работнікі райвыканкама.
Марыя ШЭІНА
Поделиться
Комментарии