Лаўрэатам абласнога конкурсу “Малады дырэктар установы агульнай сярэдняй адукацыі-2013” стала Святлана Віктараўна Цыган, якая ўзначальвае ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 19 перспектыўных кіраўнікоў са стажам на пасадзе ад двух да пяці гадоў. Такі своеасаблівы экзамен для дырэктараў праходзіў у Мінскай вобласці ўпершыню. Адчуць сябе сапраўднымі вучнямі, напісаць эсэ “Я – дырэктар”, прайсці тэсціраванне на вызначэнне ўзроўню навукова-метадычнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі – праз такія выпрабаванні давялося прайсці Святлане Віктараўне, каб атрымаць узнагароду.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии