Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Капыляне - у пяцёрцы мацнейшых

14.02.2013
У суботу, 9 лютага, на лыжна-біятлоннай базе “Заечая паляна” ў Лагойскім раёне адбылося традыцыйнае зімовае спартыўнае свята “Мінская лыжня-2013” на прызы Мінскага аблвыканкама. Каманда Капыльскага райвыканкама дастойна выступіла на лагойскіх трасах, заняўшы пятае месца. [caption id="attachment_24764" align="aligncenter" width="443" caption="Дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем (у цэнтры)"][/caption] Каманды ўсіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна, у тым ліку і Капыльскага, а таксама абласных упраўленняў і ведамстваў змагаліся за права быць першымі. Урачыстае адкрыццё свята прайшло з удзелам старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры, намесніка старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Юшкевіча, намесніка міністра спорту і турызму Сяргея Нерада. Штогод гэта лыжная гонка збірае сотні аматараў здаровага ладу жыцця. Сёлета ўдзел у свяце прынялі каля тысячы чалавек. Нягледзячы на не зусім добрае надвор’е (то ішоў дробны дождж, то падаў мокры снег), настрой ва ўдзельнікаў мерапрыемства быў цудоўным. “Сярод людзей, якія ўдзельнічаюць у гэтых стартах, абавязкова знойдзецца той, хто назаўсёды вырашыць змяніць свой лад жыцця, адмовіцца ад шкодных звычак, — адзначыў у прывітальным слове Барыс Батура. — Прыемна, што “Мінская лыжня” зноў сабрала столькі аматараў спорту і актыўнага адпачынку. Гэта сведчыць аб тым, што выдатная традыцыя, пачатак якой у свой час паклаў наш Прэзідэнт, не толькі жыве, але і набывае новыя фарбы, аб’ядноўвае вакол сябе новых прыхільнікаў”. [caption id="attachment_24765" align="aligncenter" width="443" caption="На перадачы эстафеты – капыляне"][/caption] У склад кожнай каманды ўваходзіла па чатыры чалавекі: трое мужчын і адна жанчына. Безумоўна, што сваіх землякоў пад-трымлівалі і шматлікія балельшчыкі, якія ўвайшлі ў склад дэлегацыі. Кожнаму ўдзельніку гонкі неабходна было пераадолець вельмі складаную дыстанцыю даўжынёй 1,5 кіламетра. Першымі на старт выйшлі структурныя падраздзяленні аблвыканкама. Мацнейшымі тут сталі прадстаўнікі камітэта эканомікі. Сярод сілавых структур самымі хуткімі прызнаны супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Апошнімі на дыстанцыю “Мінскай лыжні-2013” выйшлі каманды райвыканкамаў Мінскай вобласці. Як і год назад, самым спартыўным аказаўся барысаўскі квартэт. Капыльскія лыжнікі больш чым дастойна пераадолелі 6 кіламетраў лагойскай трасы, паказаўшы пяты вынік дня. [caption id="attachment_24766" align="aligncenter" width="443" caption="Барыс Батура ўзнагароджвае пераможцаў сярод райвыканкамаў"][/caption] Як заўсёды, удзельнікі спартыўнага свята бясплатна маглі паспытаць і салдацкай кашы, і гарачага чаю, прыгатаваных армейскімі паварамі. Разнастайныя роставыя лялькі з задавальненнем танцавалі з гасцямі, а народныя ансамблі народнай песні дарылі сваё вакальнае мастацтва. Напрыканцы мерапрыемства прызёры і пераможцы спаборніцтва атрымалі дыпломы, медалі і памятныя падарункі, якія ім уручылі Барыс Батура і Аляксандр Юшкевіч. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей