Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Поспех капылян

12.02.2013
Каманда Капыльскага раёна прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па біятлоне сярод юнакоў і дзяўчат 1995- 1998 г. н., што прайшло 5-6 лютага ў г. п. Плешчаніцы. У першы дзень спартсмены адправіліся на дыстанцыю 7,5 км (спрынт). У малодшай групе (1997-1998 г. н.) высокую падрыхтоўку прадэманстравалі Вадзім Гардзей, Дзмітрый Карпяленя і Аляксандр Шэстак, якія занялі, адпаведна, з першага па трэцяе месца. У старэйшай — бліскуча выступіў Аляксандр Сысун: ён паказаў лепшы час сярод равеснікаў. Яшчэ адзін капылянін Павел Паплаўскі прыйшоў на фініш з трэцім вынікам. Дарэчы, у індывідуальнай гонцы на 10 км, якая стартавала ў наступны дзень, Павел стаў другім. У агульнакамандным заліку зборная нашага раёна заняла другое месца. Адначасова завяршылася і адкрытае першынство па біятлоне Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, 1999-2000 г. н. У гонцы на 3 км “бронзавым” прызёрам стаў капылянін Уладзіслаў Князюк. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей