Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

"Культурное наследие Копыльщины"

09.08.2010

"Той, хто не ведае гісторыю свайго краю, хто не шануе сваё мінулае, не можа разлічваць на будучае”. Словы вядомага беларуска-польскага пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі не раз узгадваліся падчас правядзення маладзёжнай валанцёрскай акцыі “Культурная спадчына Капыльшчыны”. Яе арганізатарамі выступіў аддзел па справах моладзі і аддзел культуры райвыканкама, РК ГА “БРСМ”. Праходзіла мерапрыемства на месцы былой сядзібы “Макраны” Семежаўскага сельскага Савета. У другой палове ХVIII стагоддзя доктар тэалогіі Мікалай Вайніловіч купіў вёску Макраны. Адзін з яго сыноў заклаў тут сядзібу, дзе знайшлі месца дом, флігель, царква, сямейная капліца-пахавальня (крыпта), невялікі малочны завод, млын, пейзажны парк з вадаёмамі. Была ў Вайніловічаў і аранжарэя, дзе раслі трапічныя і субтрапічныя расліны, якія вывозіліся аж у Кіеў і Маскву! Ні людзі, ні гады не пашкадавалі гэты цуд чалавечай працы. Тое, што засталося ад былой прыгажосці, выклікае жаль. Захаваліся руіны царквы, капліцы, рэшткі малочнага завода, піхтавая алея, крыпта з месца пахавальнага ператварылася ў сметнік. 27 маладых людзей – членаў валанцёрскага атрада “Крышталь”, які аб’ядноўвае працуючую моладзь горада, - шчыравалі на добраўпарадкаванні былой сядзібы. Агульнымі намаганнямі капліца была ачышчана ад смецця, прасветлены падыходы да малочнага завода, ссечаны кусты і скошана пустазелле, якія буялі навокал. Шчыра працавалі ўсе – як супрацоўнікі краязнаўчага музея, зацікаўленыя ў выніках, так і прадстаўнікі прадпрыемстваў горада. Хочацца адзначыць станоўчы вопыт супрацоўніцтва з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. Заўсёды адчуваецца яго дапамога і падтрымка ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Сучасныя “гаспадары” комплексу - Семежаўскі сельвыканкам і ВСК “Семежава” - таксама не засталіся ўбаку ад справы: старшыня сельсавета М. Кулік арганізаваў падкошванне травы, старшыня гаспадаркі А. Жданеня забяспечыў транспартам. Амаль цэлы дзень працавалі валанцёры, паступова вызваляючы з палону тое, што было святым і дарагім для нашых продкаў. Працавалі, каб захаваць і выратаваць часцінку гістарычнага мінулага, часцінку будучага. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама; Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея НА ЗДЫМКУ: падчас добраўпарадкавання сядзібы.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей