Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Да пасяўной рукой падаць

11.02.2013

Чым бліжэй вясна, тым больш увагі надаецца падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ. Паводле патрабавання Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, ужо да 1 сакавіка ўсе пасяўныя агрэгаты павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці. [caption id="attachment_24695" align="aligncenter" width="403" caption="Рамонт вядуць У. Юха і У. Мялешка."][/caption] Начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Прахарэня не хавае сваёй заклапочанасці — вядома ж, у кожнай гаспадарцы свае тэмпы работ. Калі ў ААТ “Піянер-Агра”, “Семежава”, “Старыца-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, ф-ле “Лакнея” і некаторых іншых падрыхтоўчыя работы выйшлі на фінішную прамую, то ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе можна назіраць і адваротную карціну. У іх і запчастак няма, і механізатараў не хапае, і адказныя спецыялісты ў адпачынку, а самае галоўнае — ніяк не выйдуць з перыяду раскачкі, калі здаецца, што да пасяўной яшчэ столькі часу… На самай жа справе — да сяўбы рукой падаць.

У шэрагу гаспадарак, якія былі наведаны разам з Валерыем Міхайлавічам у мінулы чацвер, быў і сельскагаспадарчы філіял “Руднае” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. Паводле інфармацыі галоўнага інжынера Віктара Дзягцярыка, у сельгаспрадпрыемстве маецца і практычна гатовы да вясенніх работ тры пасяўныя агрэгаты АПП-6, “Лемкен” і “SULKY”, няма вялікіх праблем і з глебаапрацоўчай тэхнікай — хіба толькі дыскатар патрабуе больш пільнай увагі па прычыне няспраўнасці катка. Ёсць 23 трактары, у тым ліку два магутныя “Беларус-3022”, столькі ж “Беларус-1523”, чатыры МТЗ-1221, ёсць таксама МТЗ-80 і МТЗ-920. Заходзім у майстэрню. Там сапраўды ідзе работа. Вось газазваршчык Віктар Крывецкі нешта падварвае ў “Беларусы”, яму дапамагае механізатар Валянцін Прыміч. Побач рамонт рухавіка аўтамабіля вядуць Уладзімір Юха і Уладзімір Мялешка. Як адзначыў галоўны інжынер, тэхніка і прычапныя агрэгаты, у асноўным, рамантуюцца сіламі тых работнікаў, якія за імі замацаваны. Самыя складаныя віды работ дапамагаюць зрабіць спецыялісты райаграсэрвісу. Ёсць неабходныя запасныя часткі і грошы на іх набыццё. У Валерыя Прахарэні вялікіх заўваг да арганізацыі рамонтных работ у сельгасфіліяле не было: “Трэба толькі памятаць, што 6 сакавіка ў раёне пройдзе тэхагляд сельскагаспадарчай тэхнікі, а значыць, да гэтага часу ўсё павінна быць у парадку”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей