Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Са святам цеплыні і прыгажосці!

08.03.2013
Паважаныя, добрыя, непаўторныя жанчыны! Першыя веснавыя ручаіны, абласканыя сонечнай цеплынёй, нагадваюць чалавецтву аб чыстым, пяшчотным і ўзнёслым свяце — Дні жанчын! Гэта не толькі свята душы, пачуцця, любові і кахання, неверагоднай жаноцкасці. Гэта — упэўненасць і сіла жыцця, тактоўнасць, далікатнасць, сціпласць, пачуццё адказнасці за давераную і любімую справу, за лёс блізкіх табе людзей, захаванне сямейнага дабрабыту, адданасць мацярынскаму пачуццю: вечная малітва за лёс дзяцей. Шчыра жадаем, каб заўжды вы былі каханымі, каб вы ўсміхаліся, дарылі людзям радасць, каб вас не пакідала пачуццё ўласнай годнасці, мудрасць, надзея і вера. Няхай мары вашага жыцця здзейсняцца. Упэўнены, што ваша актыўная жыццёвая пазіцыя прыносіць карысць і росквіт любімай Айчыне. Са святам вясны і прыгажосці! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей