Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

«Аўтаабцасік» ад вынаходнікаў з капыльскага каледжа

09.02.2013
ВЫХАВАНЦЫ КАПЫЛЬСКАГА ПРАФЕСІЯНАЛЬНА-ТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ У АБЛАСНОЙ ВЫСТАВЕ, ЯКАЯ ПРАХОДЗІЛА Ў ГОРАДЗЕ МАЛАДЗЕЧНА Ў РАМКАХ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ПРАЕКТА “100 ІДЭЙ ДЛЯ БЕЛАРУСІ” ПАД ПАТРАНАТАМ ГА “БРСМ”. [caption id="attachment_24665" align="aligncenter" width="443" caption="На выставе"][/caption] Кіраўнік гуртка “Рукадзельніца” Настасся  Кудзіна, навучэнка 2 курса Іна Матусевіч, інжынер-праграміст Уладзімір Марынічаў годна прадэманстравалі сваю творчасць. Узначальваў дэлегацыю першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў. Каля стэнда, дзе была  размешчана экспазіцыя Капыльскага каледжа, наведвальнікі выставы затрымліваліся даўжэй, чым ля іншых. Безумоўна, праект капыльскіх навучэнцаў зацікавіў многіх, бо быў прадстаўлены не толькі тэарытычна — да ўвагі прысутных прапанаваны практычныя вырабы, якія каледж запатэнтаваў. Цудоўная палова чалавецтва, напэўна, жадала б мець такую рэч у сябе. Бо жанчын, якія кіруюць транспартным сродкам, з кожным годам становіцца ўсё больш і больш. Але нават засвоіўшы такую, здавалася б, мужчынскую справу, жанчына імкнецца заставацца прывабнай і абаяльнай. І, стаўшы аўтамабілісткай, яна не здраджвае свайму жаданню насіць вытанчаны абутак. Каб засцерагчы прыгожыя туфелькі ці боцікі ад сцірання аб коўрык аўтамабіля, мы распрацавалі вырабы, якія не толькі засцерагаюць жаночы абутак, але і будуць упрыгожаннем і дадатковым аксесуарам жаночага касцюма. Аўтарам ідэі стала педагог каледжа, выкладчык вышэйшай катэгорыі Бернарда Станіславаўна Леаненка, а яе памочнікі, навучэнкі 2 курса, развілі ідэю і актыўна рэалізавалі на практыцы. Вось і атрымалася такая цудоўная рэч — аўтаабцасік! Яго мы і прадэманстравалі падчас выставы. Дадзеная прадукцыя ў хуткім часе будзе вырабляцца і рэалізоўвацца ў магазіне па продажы тавараў, вырабляемых ва ўстанове адукацыі “Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж”. Ірына ЛІТВІНКА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей