Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Всегда готов помочь

09.08.2010

Летняя пара дазваляе не толькі добра адпачыць і набрацца сіл, але і плённа папрацаваць, зарабіць крыху грошай, каб спраўдзіць свае даўнія мары пра якую-небудзь карысную і патрэбную рэч. З мэтай арганізацыі летняй занятасці моладзі ў чэрвені-жніўні 2010 г. на тэрыторыі Капыльскага раёна будуць дзейнічаць 8 валанцёрскіх і 4 экалагічныя атрады, у склад якіх уваходзяць навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна. Добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі, памятных месцаў, аказанне дапамогі ветэранам, састарэлым, адзінокім, інвалідам – вось далёка не поўны пералік карысных спраў юных валанцёраў і эколагаў. На базе СВК “Мажа-Агра” створаны сельскагаспадарчы атрад “Ліцэісты”. Індывідуальна на сельскагаспадарчых і будаўнічых прадпрыемствах горада і раёна будзе працаваць больш за 170 маладых людзей.  На працягу сакавіка-ліпеня бягучага года аддзелам занятасці была арганізавана дзейнасць трох працоўных атрадаў з ліку навучэнцаў Капыльскага СПЛ. Працаўладкавана 116 чалавек. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама НА ЗДЫМКУ: 1. На таку працуюць «Ліцэісты»: Аляксандр Кахановіч і Андрэй Калько; 2 Яўгенія Лях, Марыя Калько і Таццяна Макуцэня. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей